Дні, Перамогаю асветленыя
Мой дзед Сцяпан Рагін адзначаў дзень нараджэння 9 мая. Паважаючы ягоныя заслугі, мяне вызвалялі ад дэманстрацый. І мы ўсе, сваякі ды родзічы, збіраліся ў яго зранку. Дзед любіў слухаць ваенныя песні Высоцкага. Называў яго “хрыпатым”, але паважаў за дакладнасць слова. Дэфіцытныя запісы прывозілі з Масквы ягоныя сыны, мае дзядзькі. Калі дзеда не стала, я стаў хадзіць 9 мая на могілкі. Адносіў кветкі маёру Рагіну, згадваў ягоныя аповеды, імкнуўся зразумець, па якіх законах мы дамагліся Вялікай Перамогі менавіта ў час вясновай квецені. Як бы там ні было, але гэтае свята застаецца для мяне самым пашанотным і важным. Да слова, сёлета ў Ветку на могілкі я ездзіў разам са старэйшым сынам Сцяпанам.
Вярнуўся з чарговай камандзіроўкі, убачыў вялізную колькасць паштовых лістоў, прысвечаных святу пераможнай вясны — і зноў згадаў дзеда.
Далей