На маю думку...
Бронза есці не просіць
Не так даўно на станцыі метро “Плошча Леніна” мне трапіў на вока чалавек, які азіраўся па баках так, нібыта шукаў дапамогі. Ён стаяў побач з вялікім скульптурным партрэтам Леніна работы Анікейчыка. Замежнік, на выгляд гадоў 35 — 40, знешнасць не еўрапейская (хутчэй за ўсё жыхар Індастана ці блізкага да яго рэгіёна). Мне падумалася, што зараз ён запытаецца, як праехаць у патрэбны яму пункт горада. Але сустрэўшыся са мной вачыма, ён працягнуў мне смартфон і з лёгкім акцэнтам сказаў: “Сфотографируйте меня, пожалуйста, рядом с Лениным”. Потым памаўчаў і дадаў “Рядом с товарищем Лениным”. Па тым, з якім сур’ёзным выглядам ён пазіраваў для здымка — нібыта стаяў у каравуле каля Маўзалея — было зразумела, што для яго гэтая дзея не іначай як сакральная.
Далей
|
Драматургія без эпітэту “савецкая”
Скажы мне хто-небудзь гадоў пяць таму, што ў маёй біяграфіі складзецца перыяд, калі я буду раз за разам звяртацца да драматургіі савецкага часу, я толькі пасміхнуўся б, бо за савецкім часам мне здавалася нейкім “дурным густам” чытаць такія п’есы. Сёння я прызнаю — тое было ад неадукаванасці і зазнайства.
Далей
|
Запазычыць прафесіяналізм
Савецкая спадчына… Згадваць пра яе можна бясконца. Калі я скончыў мастацкае вучылішча, тады на недасягальнай вышыні знаходзіліся такія скульптары, як Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў ды Сяргей Селіханаў. Больш карыфеяў у гэтым жанры не існавала. Асноўная дзяржаўная замова тады была адзінай — бюст Леніна ці помнік Леніну. І давяралася яна толькі “правераным” народным. Просты скульптар пра такую работу і марыць не мог. Рашэнне зацвярджалася ў Маскве. Праз маскоўскі мастацкі фонд і бронза прабівалася, і адліўка, бо ліцеек Мінск не меў. Вось такія мастацкія рэаліі СССР.
Далей
|
Камісія для “ленініяны”
На маю думку, усё створанае рукамі чалавечымі (прынамсі, у сферы культуры) трэба захоўваць недзе гадоў дзвесце. А потым ужо нашчадкі разбяруцца, што трэба зберагаць надалей, а ад чаго магчыма і пазбавіцца. На сёння спяшацца “замятаць сляды” прамінулай толькі што эпохі не варта. Балазе, гісторыя дае нам на гэты конт шмат павучальных прыкладаў. Скажам, помнікі антычнага Рыма ў пазнейшыя эпохі знішчаліся, каб саступіць месца новым. Зразумела ж, потым нашчадкам давялося пра гэта пашкадаваць.
Далей
|
Гуліверы і ліліпуты
У першую чаргу, трэба заўсёды памятаць, што савецкі праект — гэта праект мадэрнісцкі, дзе мэта мастака — не “лакаваць” рэчаіснасць, не павучаць класава непаўнавартасных, не прышчапляць ім марксісцкія каштоўнасці, а будаваць новы свет. Не прыстасоўвацца, не абслугоўваць, не чакаць ушанаванняў, прывілеяў, грошай, а менавіта — тварыць. Не калажыраваць іранічна, не пакорліва фіксаваць рэальнасць, не эстэтычна медытаваць, а экстатычна ўспрымаць наваколле, асэнсоўваць, трансфармаваць, ствараць. Без такой устаноўкі існаванне мастацтва і ў мастацтве для мяне бессэнсоўнае.
Далей
|
Паранены “Аўрорай”
Усё, што я напішу, хтосьці ўжо напісаў. Але хочацца ад свайго імя. Нашчадкам, так бы мовіць, на навуку. Я вырас у Савецкім Саюзе, але ніколі не быў прыхільнікам савецкага сацыялізму, калі словы не супадаюць з думкамі, а тым больш — са справамі. Акцябрацтва свайго не памятаю, хоць значок-зорачку з маленькім, але ўжо Леніным можна пры жаданні адшукаць сярод маіх патрэбных у гаспадарцы жалезак. А вось піянерскае дзяцінства — нібы і цяпер перад вачыма. З яго і пачаўся мой маўклівы супраціў. Маўчаў не я адзін, маўчала амаль уся краіна. Таго, хто спрабаваў гаварыць, што думае, доўга і ўпарта лячылі.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|