Паходня спадчыны народнай
Ён — усюдыісны ва ўчынках, дзёрзкі ў памкненнях, выніковы ў шчыраваннях і афарыстычны ў выказваннях. Адкуль бярэцца гэтая радасная энергія, нават калі на душы пахмурна? Ад беларускай зямлі, ад яе нястомнага і знаходлівага народа, ад жніўнай песні, вясельнага танца ды ад птушынага вольнага палёту. Усім гэтым сілкуецца любая творчая душа. Але Васіль Сцяпанавіч мае шчаслівую здольнасць
пераўтвараць моц роднай зямлі ў цікавыя сацыяльныя клубныя, бібліятэчныя, музейныя і рамесніцкія праекты. Імі ў першую чаргу і славіцца Любаншчына. Нягледзячы на важкі працоўны стаж, Васіль Каткавец, які днямі адзначыў 60-годдзе, не “замуліў вока” і захаваў здольнасць здзіўляць нестандартнымі
думкамі ды годна рэалізаванымі марамі.
Далей