“Тонкая лінія” Валерыя Славука
Казаць пра сусвет мастака — даволі банальны ход. Але ў дачыненні да славутага графіка і афартыста Валерыя Славука той выраз цалкам дарэчы. Бо што ён робіць, як не стварае сусветы — літаральна ў кожнай сваёй працы? Здаецца, далёкія і выдуманыя, а прыгледзішся — і заўважыш у захапляльных фантазіях і адмеціны часу, і норавы грамадства. І, вядома, універсальную чалавечую сутнасць, трапнае адлюстраванне якой робіць творы Славука зразумелымі і адкрытымі не толькі для нашага культурнага абшара.
У калектыўным інтэрв’ю рэдакцыі “К” аўтар вядомых ілюстрацый да энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, кніг “Айвенга” Вальтэра Скота, “Шляхціч Завальня” Яна Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” Уладзіміра Караткевіча ды іншых, здавалася б, распавядаў пра ўсё, акрамя сутнаснага — пра кнігі, памылкі, асабістыя прыхільнасці… А прыслухаешся — і ў дасціпных адказах бачны і светапогляд мастака, і выяўленыя нібыта мімаходзь праблемы той жа выдавецкай справы.
У гэтай “тонкай лініі” і ёсць майстар, які сёлета адзначыў сваё 70-годдзе. У сталічным Палацы мастацтва на мінулым тыдні адкрылася яго персанальная выстава, наведаць якую раім усім прыхільнікам выкшталцонага рысунка і фантастычных сусветаў.
Далей