Што па-за мурамі?
Луўр, Прада, Эрмітаж, Дрэздэнская ды Кракаўская галерэі, Траццякоўка, Палац Дожаў… Па іх ужо ходжана-пераходжана, гледжана-перагледжана, выдадзены іхнія каталогі, даведнікі. Але ж творы майстроў выяўленчага мастацтва раскіданы па свеце — па адным-два — і па Божых дамах, і па палацах, і па прыватных зборах. У турыстычных вандроўках нам шкада страчваць час на гэтыя “адзінкі”. Але яны і дапаўняюць веды пра вялікіх творцаў, і ўражваюць нас нязвыклымі сюжэтамі творчай спадчыны, і нечаканымі падзеямі, адбітымі на палотнах, — па сутнасці, невядомых. Дык, мо, зацікавімся і глянем на тое, што ж па-за мурамі?