Дзедавы гармонік — сімвал сваякоў
Разважаючы пра эфектыўнасць устаноў культуры на Гродзеншчыне, у чарговы раз задумаліся пра прычыны, якія змусілі зрабіць у вобласці маштабны рэбрэндынг, або, прасцей кажучы, змену назваў дамоў культуры і рамёстваў, гэтаксама як і клубаў. Урэшце, дом культуры — ён і ў Афрыцы дом культуры. І ад таго, што ДК ператворыцца ў аддзел ці сектар, лепш ці горш працаваць, мяркуем, ён не стане. А вось у чым мы дакладна пераканаліся, дык гэта ў тым, што не зважаючы на змены назваў сваіх устаноў ды, мякка кажучы, не вельмі высокія заробкі работнікі культуры Гродзеншчыны праяўляюць вельмі важную рысу, неабходную для іх прафесіі, — ініцыятыўнасць.