Мысліць стратэгічна
Даволі часта айчынныя музеі папікаюць у залішнім кансерватызме. Маўляў, у ХХІ стагоддзі не месца старым тэхналогіям ды тыпавым музейным канцэпцыям. Хтосьці прыслухоўваецца да такой крытыкі, знаходзячы новыя формы працы, а хтосьці шукае прычыны сваёй “адсталасці”, матывуючы яе то адсутнасцю кваліфікаваных спецыялістаў, то малым фінансаваннем, то аддаленасцю ад цэнтра. Вядома, без праблем не абыходзіцца нават у самых лепшых і папулярных у свеце музеях. Каб ісці ў нагу з часам, так бы мовіць, “топавыя” музеі распрацоўваюць дэталёвыя стратэгіі. Чаму б і нам не засяродзіцца на стратэгічных планах развіцця вядучых музеяў свету? Паблукаўшы ў Сусветным павуцінні, можна знайсці спіс лепшых стратэгій, дзе ўлічаны існуючыя ўмовы жыцця грамадства і культурны кантэкст, усведамленне ўсіх складанасцей ажыццяўлення задуманага.