Канчыта Свету. Старога
Вось хочаш напісаць яшчэ некалькі сказаў аб Тэа на “Еўрабачанні”; хочаш адзначыць яго стыльны, інтэлігентны, мінімалістычны, але пры гэтым канцэптуальны нумар, афарбаваны, адштурхоўваючыся ад зместу песні “Cheesecake”, у жартаўлівы, іранічны колер; хочаш сканцэнтраваць увагу на своеасаблівай “дарожцы” крокаў, уплеценай у канву выступлення, якая прымусіла ўспомніць знакамітую "месяцовую паходку" Майкла Джэксана; хочаш аддаць належнае самой кампазіцыі — зусім не громападобнаму хіту, але рэчы, складзенай і аранжыраванай вялікім прафесіяналам; хочаш прызнаць вакальныя вартасці; хочаш адкрыта сказаць пра тое, што даўно так не хваляваўся за роднага канкурсанта; хочаш паклікаць сабе ў саюзнікі велізарную колькасць простых беларускіх грамадзян ды тых, хто мае дачыненне да шоу-бізнесу, тых, хто ўпершыню за шмат гадоў нашага ўдзелу ў форуме адчуў гонар за айчыннага выканаўцу… — як узяла ды перамагла на фестывалі “то ли девушка, то ли виденье”... А мо бачанне-еўра?
І даводзіцца скланяць на ўсю моц гэтага, у мінулым, беднага, ва ўсіх сэнсах, аўстрыйца Томаса Нойвірта — зараз ужо багатую аўстрыйку Канчыту Вурст...