Як паказваць інсіт?
Выстаўка работ Алены Кіш “На шчасце” ў Галерэі Міхаіла Савіцкага выклікала абмеркаванні і ў Інтэрнэце. У сацыяльных сетках былі выказаны думкі і наконт далейшай працы па папулярызацыі спадчыны мастачкі, заўвагі ў дачыненні да пабудовы экспазіцыі. Гутарка, якая разгарнулася паміж куратарам выстаўкі, галерыстам і культуролагам Таццянай БЕМБЕЛЬ, філосафам, культуролагам Вольгай ШПАРАГА, сацыёлагам Ірынай САЛАМАЦІНАЙ, старшынёй агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА “Тут Бай Медыя”, заснавальнікам УП “Надзейныя праграмы” Юрыем ЗІСЕРАМ, дае падставы паглядзець на “з’яву” Алены Кіш і яе творчасць у розных кантэкстах. Урэшце, жывая прафесійная палеміка — заўжды на карысць, таму са згоды яе ўдзельнікаў публікуем фрагменты.