Гэты і наступны тыдні Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы праводзіць Купалаўскія дні. Пачаліся яны з пошукаў Папараць-кветкі, доўжыліся жальбінамі па паэце 28 чэрвеня, а цягам будучага тыдня пройдуць падзеі з нагоды чарговых угодкаў класіка, у тым ліку і ў ягонай радзіннай Вязынцы.
Наш карэспандэнт пабываў у перадфестывальным Віцебску і зафіксаваў, як горад змяніўся напярэдадні ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар...".
На мінулым тыдні народны мастак Беларусі Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка адзначаў сваё 85-годдзе. У дзень юбілею ён быў са сваімі землякамі. Урачыстая імпрэза адбылася ў Гомелі — у галерэі, якая носіць імя мэтра і захоўвае багатую калекцыю ягоных твораў. Землякі падарылі песняру Палесся букет з 85 руж.
Учора ў Магілёве, які сёлета абвешчаны Культурнай сталіцай Беларусі, завяршыўся XVIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Яго фінальным акордам стаўся гала-канцэрт “Магутны Божа — 20 гадоў” у Лядовым палацы.