“Хот-спот” — рэакцыя музея
Для многіх з нас гісторыя, асабліва адлюстраваная ў музеі, асацыюецца, найперш, з мінуўшчынай. А што мы ведаем пра ХХ стагоддзе, ці дэталёва бачым змены апошніх дзесяцігоддзяў? Сёння даць грунтоўны адказ здолее далёка не кожны. Пераканацца ў гэтым змаглі айчынныя музейшчыкі — удзельнікі семінара-практыкума “Культурная спадчына сучаснага грамадства”, зладжанага беларускім і шведскім камітэтам ICOM сумесна з Інстытутам культуры Беларусі і прысвечанага праблемам дакументавання, даследавання ды экспанавання сучаснасці. Разам са шведскімі калегамі айчынныя спецыялісты музейнай справы правялі палявыя даследаванні ў Заслаўі і Мінску, пад час якіх зрабілі апытанне жыхароў, каб даведацца, як яны ўспрымаюць змены ў жыцці горада.
Далей