"The best" нашай музыкі: "Чаму па ноты не звяртаецеся"?
Напрыканцы сакавіка Нацыянальны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь з поспехам прадставіў чатыры новыя праграмы ў рамках фестывалю “Шлягеры на ўсе часы”, а ўжо ў мінулыя выхадныя з дапамогай музыкі ўвасобіў “Сем цудаў Беларусі” пад час аднайменнага канцэрта на свяце беларускай музыкі “Чачэрскія сустрэчы”. І такі насычаны творчы графік — гэта не “форс-мажор”, а звычайныя будні знакамітага калектыву. Адна з галоўных яго мэт — захаванне беларускіх музычных традыцый, але пры гэтым аркестр заўсёды апярэджвае час і жыве будучым — у літаральным сэнсе слова.
Вось і нязменны кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі Міхаіл ФІНБЕРГ куды больш ахвотна распавядае пра свае планы, а не пра здзяйсненні.
Далей