Сёння — Дзень абаронцаў Айчыны. Як жа сустракаюць свята нашы ваенныя музыканты: Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама Узорна-паказальны аркестр таго ж ведамства? Вядома — чарадой канцэртных выступленняў. Пра гэта і распавялі нам мастацкія кіраўнікі гэтых калектываў.
У бліжэйшыя гады ў Віцебску мае з’явіцца Музей Юрыя (Юдаля) Пэна. Пра гэта карэспандэнту "К" паведаміла загадчык філіяла "Мастацкі музей" Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Акуневіч. "Прынята рашэнне аблвыканкама аб яго стварэнні, — зазначыла яна, — і сёння ідзе праца над ягонай канцэпцыяй". Скарыстаўшыся магчымасцю пад час камандзіроўкі ў Віцебск, наш карэспандэнт распытаў кіраўніка распрацоўкі канцэпцыі будучай музейнай установы пра абрысы новага праекта.
Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага распачаўся цэлы цыкл разнастайных мерапрыемстваў, скіраваных на падрабязнае знаёмства з жыццём і творчасцю выдатнага пісьменніка.
Ці не ў кожным музеі ўсе экспанаты маюць незвычайную асаблівасць: яны, у літаральным сэнсе слова, умеюць размаўляць. І, у прыватнасці, могуць распавесці асабліва ўважліваму наведвальніку пра тое, як жыццё рэчаў часам непарыўна звязана з жыццём людзей. Так, прыехаўшы ў Мірскі замак і зайшоўшы ў рабочы кабінет князя Міхаіла Святаполк-Мірскага, міжволі пераносішся амаль на цэлае стагоддзе таму.