У экспазіцыях і фондах Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны можна ўбачыць не толькі жывапісныя палотны розных стыляў і краін, каштоўныя скульптурныя кампазіцыі, прыклады дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, але, разам з тым, і каштоўныя ўзоры пісьменства. Аднымі з найбольш яркіх помнікаў кніжнай культуры ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея з’яўляюцца выданні кірылаўскага шрыфту, якому сёлета спаўняецца 1150 гадоў.