Відаць, першымі турыстамі трэба лічыць пілігрымаў, якія наведвалі “святыя мясціны” дзеля збавення душы, замольвання грахоў і набыцця пазітыўных эмоцый. Як толькі гэтая з’ява стала маштабнай, вандроўнікі трапілі пад апеку тагачасных “тураператараў”, якія забяспечвалі транспарт, ахову, начлег, маючы з гэтага стабільны прыбытак. Нарадзіўся турыстычны бізнес стыхійна, але з часам трывала стаў на фінансавыя ды арганізацыйныя рэйкі.