"Сапраўднае кіно робяць Асобы"
Сёлета галерэя лаўрэатаў спецыяльнага прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” папоўнілася яшчэ на адну выбітную Асобу ў свеце кіно. Рэжысёр такіх культавых стужак савецкага і расійскага кінематографа, як “Кур’ер”, “Мы з джаза”, “Зімні вечар у Гаграх”, “Горад Зэро”, “Дзень поўні”, “Палата № 6”, сцэнарыст, прадзюсар, генеральны дырэктар кінаканцэрна “Мосфильм”, член Праўлення Саюза кінематаграфістаў і Расійскай кінаакадэміі, член Еўрапейскай кінаакадэміі, намеснік Старшыні Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па культуры і мастацтве, заслужаны дзеяч мастацтваў і народны артыст Расійскай Федэрацыі Карэн ШАХНАЗАРАЎ увайшоў у плеяду найярчэйшых зорак Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”.
Напярэдадні цырымоніі адкрыцця кінафоруму славуты рэжысёр, які сёлета святкуе сваё 60-годдзе, даў эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэнту “К” .
Далей