Да адной з падзей года ў культурным жыцці краіны — вернісажу “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” — засталося акурат 20 дзён. Гэтага дня мы чакалі шмат гадоў. І — дачакаліся.
Калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім, што робіць. У кожным творцы ёсць нешта ад Леанарда, які быў мастаком, навукоўцам, інжынерам, музыкантам ды яшчэ словам валодаў. Мабыць, сама прырода творчасці правакуе апантаную асобу выйсці за межы спазнанага і звыклага, паспрабаваць сябе ў іншай сферы, у іншай справе. Нас не здзіўляе, калі мастак піша кнігу, як і тое, што пісьменнік калі-нікалі малюе.
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства наш карэспандэнт сустрэўся з народным мастаком Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР Іванам МІСКО — аўтарам партрэтнага бюста выдатнага земляка, ураджэнца Глыбоччыны, Ігната Буйніцкага, што будзе ўстаноўлены на гарадской Плошчы 17 верасня. Побач з яшчэ сям’ю бюстамі іншых знакамітых землякоў.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, 29 жніўня ўваходзяць у абарачэнне памятныя манеты “Максім Танк. 100 гадоў”.
2 верасня, пад час Дня беларускага пісьменства, у Глыбокім будуць ушанаваны пераможцы Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”. Ім уручаць лаўрэацкія дыпломы, статуэтку “Залаты Купідон” і грашовыя ўзнагароджанні.
“Ut Unum Sint” — “Каб усе былі адно”. Гэтая евангельская цытата ўжо восем гадоў з’яўляецца слоганам, бадай, самага незвычайнага беларускага кінафестывалю.
28 жніўня ў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры быў праведзены пяты (пазачарговы) пленум з нагоды пераходу на новую пасаду яго старшыні Віктара Маліноўскага.