“Маладзільны яблычак” для опернай класікі
20 — 25 мая ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі прайшоў Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД. Шэсць спектакляў, у кожным з якіх быў задзейнічаны інтэрнацыянальны склад удзельнікаў, сталіся сапраўдным святам для аматараў музыкі, пазнаёміўшы ажно з шаснаццаццю гасцямі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны. Адначасова форум выявіў шэраг унутрытэатральных праблем, звязаных з захаваннем і падтрымліваннем у належным стане даўно пастаўленых спектакляў.