Некалькі дзён таму Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачало прымаць заяўкі на ўдзел ў VIII Нацыянальным конкурсе “Тэлевяршыня”. У гэтым годзе намінацый стане на адну больш, чым летась.
23 студзеня Беларуская дзяржаўная філармонія і Дзяржаўны камерны аркестр на чале з Яўгенам Бушковым распачынаюць новы творчы праект — цыкл канцэртаў “Узыходзячыя зоркі”. У ім будуць выступаць лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама маладыя замежныя выканаўцы.
алетная трупа нашага Вялікага тэатра працягвае гастролі па Германіі і Аўстрыі, якія распачаліся больш як месяц таму. Рэкорднымі з’яўляюцца не толькі тэрміны (з 13 снежня па 5 лютага), але і тое, што адначасова балетныя спектаклі тэатра ідуць і ў Мінску, прычым — таксама з лепшымі салістамі.
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама па будаўніцтве Дзмітрый Сачкоўскі паведамляе “К”, што на першую чаргу аднаўлення паўднёвага крыла Ружанскага замка з абласнога бюджэту выдаткавана 600 мільёнаў рублёў.
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” напрыканцы студзеня прадстаўляе прэм’еру чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма “Талаш” паводле знакамітай аповесці “Дрыгва” класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Стужка была знята ў мінулым годзе рэжысёрам Сяргеем Шульгой па ўласным сцэнарыі.
Гэты кадр — не пастаноўка. Незнаёмец — ці незнаёмка — прынёс невялічкі букет кветак да "Паштальёна" ў дзень, калі не стала Уладзіміра Жбанава. На вялікі жаль, на пачатку тыдня бронзавы "сімвал сувязістаў" прынёс не радасную, а сумную вестку...