Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”, які адкрыўся на гэтым тыдні ў Магілёве.
Загадам міністра культуры Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2011 года за шматгадовую плённую працу — значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі — і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры была ўзнагароджана вялікая група прафесіяналаў сферы.
На факультэце мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя кафедры выяўленчага мастацтва.