Апошнім праектам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаным святкаванню 65-годдзя Вялікай Перамогі, стаў “Парад Перамогі 24 чэрвеня 1945 года”. Ён складаецца з унікальных і інтэрактыўных выставак. Экспанаты для іх былі падабраны не толькі з фондаў самога музея, але і з айчынных ды замежных архіваў, іншых музейных устаноў.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1504 ад 18 кастрычніка для арганізацый культуры вызначаны нарматывы “забеспячэння культурнай дзейнасці”. Яны пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня.
Учора ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера “Тоскі” Дж.Пучыні. А напярэдадні, сустрэўшыся з журналістамі, кіраўніцтва тэатра распавяло не толькі пра гэтую падзею.
Усе ўдзельнікі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010” прыедуць у беларускую сталіцу да 15 лістапада. Пра гэта карэспандэнту “К” паведаміла прэс-менеджар конкурсу Вольга Саламаха.
Ужо сёння адбываецца падтрыхтоўка да наступнага, юбілейнага, XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. У гэты час улады горада задумаліся над набыццём перасоўнай сцэны і гукавога абсталявання для пляцоўкі на плошчы Перамогі. Пра гэта паведаміў “К” начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі.
Крыху больш за месяц Полацк будзе насіць высокае званне Культурнай сталіцы Беларусі-2010. Які горад наступным атрымае такі статус, абвесцяць на святочным гала-канцэрце ў Мінску. Ён адбудзецца ў снежні. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела культуры Полацкага гарвыканкама Іна Шаховіч у гутарцы з карэспандэнтам “К”.