“VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу”, — адгукнуўшыся на просьбу “К”, сваімі ўражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева.
На з’ездзе таксама быў выбраны старшыня ФПБ. Ім зноў стаў Леанід Козік.
Да праекта “Зямля пад белымі крыламі”, што распачаўся з аднайменнай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, імкліва далучаюцца іншыя рэгіёны.
Дзякуючы ільготам, дэклараваным ва Указе Кіраўніка дзяржавы № 457 ад 03.09.10 "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры і ўнясенні змен ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1999 г. № 770", асобныя арганізацыі культуры змогуць весці з 2011 года больш эфектыўную эканамічную палітыку, што ў сваю чаргу стане стымулам для далейшага развіцця творчай дзейнасці прадстаўнікоў культуры. Падрабязна пра тое, што чакае некаторыя арганізацыі галіны з 1 студзеня будучага года, - у гэтым нумары газеты.
Шчаслівы выпадак звёў актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Таццяну Баўкалаву з мэтрам сучаснага сусветнага кінематографа Кшыштафам Занусі. Некалькі дзён супрацоўніцтва ў журы аднаго з буйных фестываляў раптам нарадзілі нечаканую прапанову: пан Кшыштаф прынёс беларускай актрысе некалькі п'ес для сумеснай работы. Тэатральны праект адразу набраў абароты, і ўжо 21 верасня на сцэне Рускага тэатра чакаецца прэм'ерны паказ спектакля "Дзева і смерць" чылійскага драматурга Арыеля Дорфмана ў пастаноўцы знакамітага польскага кінарэжысёра.
Сёння завяршаецца Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа". У пятнаццаты раз форум падводзіць вынікі творчага спаборніцтва амаль дваццаці калектываў. Прыхільнікаў фестывалю чакае надзвычайны сюрпрыз: спецыяльна для форуму Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сумесна з салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прадстаўляюць камічную оперу "Мядзведзь" Сяргея Картэса паводле аднайменнай аднаактоўкі Антона Чэхава. Але, праўду кажучы, творчымі сюрпрызамі і падарункамі быў насычаны практычна кожны фестывальны дзень. Пра тое, што сёння "Белая вежа" з'яўляецца не толькі старэйшым і самым буйным айчынным тэатральным фестывалем, але і творчым форумам, вядомым далёка за межамі нашай краіны, сведчыць многае. У тым ліку і статус акадэмічнага, які не так даўно брэсцкі тэатр атрымаў першым і пакуль што адзіным з абласных калектываў рэспублікі. А пад час адкрыцця "Белай вежы" кіраўнік тэатра і дырэктар фестывалю Аляксандр Козак быў абвешчаны акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра: яе прэзідэнт Уладзімір Уласаў урачыста паведаміў аб гэтым рашэнні і ўручыў адпаведныя пасведчанні.
Канцэртамі прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў распачнецца сёння Першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. На гэты форум з’ехалася каля 800 удзельнікаў з 18 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, сярод якіх — спевакі, музыкан-
ты, харэаграфічныя ансамблі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
19 снежня 2010 года ў нашай краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — лёсавызначальная падзея для дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. У аўторак навіна гэтая з залы беларускага Парламента абляцела стужкі ўсіх інфармацыйных агенцтваў,
газеты, электронныя СМІ.
Літаральна на наступны дзень нашы карэспандэнты выправіліся ў камандзіроўку ў Ліду, якая завяршае падрыхтоўку да Рэспубліканскага свята-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”.
Зразумела, падчас нашай камандзіроўкі работнікі культуры Лідчыны, як, мабыць, і ўсе беларусы, абмяркоўвалі найгалоўную навіну палітычнага жыцця — прызначэнне даты выбараў Прэзідэнта. Мы папрасілі лідчан падзяліцца сваімі думкамі пра значнасць падзеі ў жыцці краіны.
“К” паведамляла ўжо, што ў адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка бягучага года адкрыты спецыяльны дабрачынны
рахунак на будаўніцтва новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Калі мы ўваходзім у бібліятэку, то становімся больш спакойнымі ад пачцівай цішыні, якая вас акружае. Цішыні, якая напоўнена мільярдамі слоў і пачуццяў, захаваных у кнігах. Таму ў прафесійнае свята - Дзень бібліятэк - хочацца ска заць вам, не парушаючы спакою, словы падзякі - за любоў да чытання ў дзяцін стве, за фарміраванне густу ў юнацтве, за тое, што дапамагаеце знайсці самога сябе ў маладосці і ў сталыя гады.
Гэтымі днямі разнастайныя мерапрыемствы, непасрэдна звязаныя з папулярызацыяй беларускай культуры за мяжой, адбыліся пры падтрымцы нашых дыпламатычных
прадстаўніцтваў у Польшчы і Германіі.
Заўтра Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пачынае цыкл з чатырох канцэртаў у Малой зале Палаца Рэспублікі. На працягу гэтых “Музычных вечароў” калектыў прадэманструе сваё майстэрства
не толькі поўным складам: перад публікай выступяць асобныя групы і салісты аркестра.