На сенажаць “з Радзівіламі” без рэкламы не трапіш
Зусім нездарма асноўная тэма, якая цікавіла журналіста “К” у гэтай камандзіроўцы, — развіццё турызму ў такім прывабным для вандроўніка рэгіёне, як Нясвіжшчына, і, натуральна, унёсак мясцовага аддзела культуры ў агульнатурыстычную “скарбонку” краю. Шмат у гэтым накірунку зроблена, шмат плануецца зрабіць. Цікава і тое, што, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, на турыстычных паслугах збіраюцца зарабляць — і ўжо зарабляюць — не толькі мясцовыя клубнікі, а і бібліятэкары.
Зрэшты, Нясвіжшчына — край старадаўні і багаты на гістарычныя цікавосткі, якія заўсёды вабяць да сябе айчынных ды замежных турыстаў. Чаго варты толькі адзін Радзівілаўскі палац з паркам! А калі вандроўнік пабачыць старажытны касцёл, над чыёй вытанчанасцю дбаў Джавані Марыя Бернардоні, а таксама выйдзе ў гарадскі цэнтр, да ўзноўленай ратушы, дык зразумее, што Нясвіж — сапраўдны еўрапейскі горад са своеасаблівым каларытам, у які немагчыма не ўлюбіцца пасля першага ж наведання.
Далей