Легендарная зорка Беларускай оперы, народная артыстка СССР Ларыса Александроўская прайшла, можна сказаць, усю вайну — ад разбуранага Мінска да Рэйхстага — у складзе франтавых канцэртных брыгад.
Сярод важкіх культурных акцый Гомельшчыны, прысвечаных 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, нельга не назваць абласны адборачны тур Х Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.
Ёсць такая традыцыя ў сталічнай дзіцячай музычнай школе №10, што носіць імя народнага артыста СССР і Беларусі, кампазітара Яўгена Глебава: ладзіць свята — канцэрт навучэнцаў і выкладчыкаў з запрашэннем знаных гасцей і… вольным уваходам для ўсіх ахвотных. Сёлетняя падзея сабрала паўнюткую залу Палаца прафсаюзаў і аказалася зусім не падобнай на звычайныя школьныя справаздачы: казка, дый толькі!
Нядаўна ў міні-галерэі “Імгненне” Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адкрылася выстаўка карцін нашага земляка Віктара Сташчанюка “Улюбёны ў Беларусь”. На выстаўцы прадстаўлена дваццаць адна карціна з фондаў Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.