Кінарэалізацыя
Фільмы пра знакамітых акцёраў, пісьменнікаў, рэжысёраў, мастакоў, герояў Беларусі, цыклы, прысвечаныя малым гарадам, раённым цэнтрам, відэастужкі сацыяльнай тэматыкі, экалагічнай, хрысціянскай, амаль усе балеты Вялікага тэатра… Сярод больш чым 700 відэастужак РУП “Беларускі відэацэнтр”, мяркуем, кожная бібліятэка, музей, музычная школа, Дом культуры, кінатэатр здолее выбраць сабе найбольш цікавую, карысную для працы. “К” распавядала пра беларускае прадпрыемства не аднойчы, але цяпер нагода для гэтага — 20-годдзе “Белвідэацэнтра”, адзначанае 1 красавіка. Прымеркаваная да названай даты прэс-канферэнцыя адбылася 20 красавіка ў Доме кіно.
Далей