Савет, які працуе на гаспадарлівасць і пакрысе змагаецца за эканамічныя вынікі
Чэрвеньскім днём у Чэрвені я ўбачыла многае: і вынікі працоўных намаганняў гаспадарчай групы мясцовага аддзела культуры, і мэтанакіраванае аднаўленне помнікаў воінам-вызваліцелям, і ашчаднае стаўленне да народнага мастацтва, і планавае выхаванне маладога пакалення на ўзорах духоўнай нацыянальнай культуры... “Ігумен” — так называўся Чэрвень да 1923 года. Так ужо супала, што менавіта хлопцы, народжаныя ў 1923-ім, толькі што скончыўшы школу, першымі адыходзілі на фронт у першы дзень вайны. Мала іх вярнулася дахаты.
22 чэрвеня... Нядзеля... Сёлета дата супала з днём тыдня... Сівы і мудры Чэрвень-Ігумен умее шанаваць і тых, хто вярнуўся, і тых, хто загінуў. Тут будуюцца новыя праваслаўныя храмы, узводзяцца касцёлы, з’яўляюцца аграгарадкі, у якіх дзеці, унукі і праўнукі колішніх франтавікоў адраджаюць фальклор, рамёствы, песні, памяць.