7 верасня афіцыйна адкрыўся сталічны гатэль “Еўропа”. Ён паўстаў амаль на тым жа месцы і вонкава такі ж, якім быў колісь (разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Узнаўленне гатэля ажыццёўлена паводле даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў 2004 годзе. І ў дзень яго адкрыцця Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў новы-стары, цягам многіх гадоў галоўны мінскі гатэль.
Свята горада Мінск адзначае з 2001 года, калі яно было афіцыйна зацверджана. Цяпер Дзень горада святкуецца штогод кожную другую суботу верасня. “Зацверджаны гарадскімі ўладамі, ён не стаў чарговай традыцыяй гарадоў узгадваць свой узрост, а ўзяў за мэту звяртаць увагу гараджан на месца іх пражывання, на сваё наваколле, культуру і побыт”, — сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Віктар Кураш, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Каб адчуць і зразумець рытм работы на Оперным, трэба прайсціся па ягоных паверхах, прыслухацца да гукаў будоўлі, хоць раз папрысутнічаць на штодзённых пасяджэннях штаба па аднаўленні славутага помніка архітэктуры.
Яшчэ адзін літаратурны помнік, створаны на беларускай зямлі, вяртаецца да чытачоў. Напрыканцы жніўня ў выдавецтве “ЮНІПАК” выйшла з друку “Гіпіка, альбо Кніга пра коней” Крыштафа Монвіда Дарагастайскага.
Маленькая дзяўчынка засталася за старэйшую паміж плюшавых медзведзянят. “Самурайка ў шлеме” павінна абараніць іх ад злодзеяў-чараўнікоў, таму прымярае маску дарослага самурая.
Непадалёк у касцюмчыку-лодцы паважна выкрочвае хлопчык. Ён узяў да сябе ляльку і клоуна, бо толькі самыя блізкія сябры дапамогуць знайсці таямнічую дарогу ў сапраўднае Залюстэрачча. Ля “Лодкі сяброў” прысела “У чаканні марской прагулкі” задуменнае дзяўчо, і яе мары ўжо паплылі па падоле сукенкі белакрылымі паруснікамі.
У кожным камені тоіцца выява. Трэба толькі, каб скульптар гэта заўважыў і дапамог ёй пазбавіцца ад усяго лішняга. Аднак зноў і зноў здзіўляюся, разглядваючы тое, што стала вынікам чарговага рэспубліканскага пленэру. Месяц таму гэта былі ўвогуле звычайныя вялізныя камяні, сабраныя з лясных палян, узбочын дарог, берагоў Бярэзіны і палёў. Дзякуючы таленавітым творцам, яны выявілі сваю патаемную сутнасць.
На лесвіцы сустракаюць выявы колішніх пузаценькіх аўтобусаў і тралейбусаў — транспарту, апошнія прадстаўнікі якога колькі часу таму зніклі з вуліц сучаснага Мінска. А тут ізноў маленькі ЗІЛ калясіць па старой Прывакзальнай плошчы без падземных пераходаў і рэкламных экранаў, бразджыць па зараз ужо не існуючых рэйках старэнькі трамвай, які, мабыць, яшчэ заспеў жывою сваю “прабабулю” — знакамітую конку. Так з серыі акварэльна-гуашавых работ “Грамадскі транспарт Мінска” ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі распачынаецца выстаўка Уладзіміра Шаркова “Родны мой горад...”, якая прысвечана 940-годдзю сталіцы.