Так называецца унікальная выстаўка жывапісных твораў рускіх мастакоў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў са збораў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якая адкрылася 24 мая ў НММ РБ.
Найлепшым спосабам паглыблення стасункаў паміж краінамі СНД з’яўляюцца кантакты ў галіне культуры. Гэтыя словы неаднаразова гучалі падчас ХХІІ пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД, якое прайшло 21 мая ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Гала-канцэрт, які распачаў Дні культуры Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, сабраў паўнюткую залу. Сярод прысутных было нямала прадстаўнікоў азербайджанскай дыяспары, для якіх магчымасць пачуць лепшых артыстаў сваёй краіны стала сапраўдным святам.
Даўно прапісаўся ў Стоўбцах фестываль юных музыкантаў, імя якому дала паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Сёлета ён прайшоў у васемнаццаты раз і адметны тым, што прысвячаўся 125-ым угодкам з дня нараджэння слыннага Песняра. Фестываль становіцца прэстыжным конкурсам для юных выканаўцаў — сёлета ў ім прынялі ўдзел 170 вучняў з 48 школ мастацтваў Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей і сталіцы.
Музычны фестываль, аб якім пойдзе гутарка, не з’яўляецца ні буйнамаштабным, ні шырокавядомым. Але, дзякуючы цікавай канцэпцыі, вялікай адказнасці і любові да сваёй справы з боку яго арганізатараў, мерапрыемства гэтае, бясспрэчна, вартае ўвагі