Праект "К" № 10 / 1553 за 2022-03-05
Ушачы: памяць і мірнае жыццё
Кожны раён у Беларусі мае сваю глыбокую і ўнікальную гісторыю. Ушаччына на Віцебшчыне вядомая ў першую чаргу партызанскай баявой славай, а таксама знакамітым “Прарывам”, калі ўзятыя ў кальцо нямецкімі сіламі лясныя ваяры прабіваліся насустрач Чырвонай Арміі. Акрамя таго, у гэтым раёне нарадзіліся адразу чатыры вядомыя беларускія літаратары: Еўдакія Лось, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін. А прышчапляюць творчыя здольнасці ва Ушачах дзецям у нядаўна ўзведзеным будынку музычнай школы таленавітыя педагогі, майстры сваёй справы.
Далей
|
Дзе сёлета сыдуцца культурныя шляхі
З 2010-га ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года”, якая мае на мэце прэзентацыю самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў. Сёлета ганаровы статус атрымала Орша — месца з багатай спадчынай, край, дзе гісторыя густа рассеяла сляды свае. Планамі на знакавы год падзяліўся начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Гарбачоў.
Далей
|
Гліна спявае
У паўночным рэгіёне ўратавалі ад забыцця старажытны від народнага мастацтва, які мусіць стаць яшчэ адным культурным брэндам краю. Гэта гліняныя цацкі Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння. Іх традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу ў 2020 годзе ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як элемент нематэрыяльнай спадчыны. Носьбітамі прызнаны ўсяго восем чалавек, сярод якіх — майстар-метадыст Аршанскага дома рамёстваў Таццяна Шынкарова.
Далей
|
Новы музей — справа гонару
Знаёмства гасцей Оршы з гераічнай гісторыяй горада пачынаецца, як толькі яны сыходзяць з цягніка на перон. Побач з вакзалам высіцца помнік Канстанціну Заслонаву, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў на мясцовым чыгуначным вузле падпольныя групы і зладзіў з імі шэраг дыверсій супраць акупантаў. І манумент не адзіны напамін пра героя: недалёка ад станцыі, на вуліцы Молакава, рыхтуюць да адкрыцця новы ваенна-гістарычны музей, названы ў гонар славутага камандзіра.
Далей
|
На трох вялікіх і мудрых кітах
Пра Віцебшчыну я магу казаць бясконца і з вялікай любоўю. Толькі тут, я перакананы, магло ўзнікнуць і замацавацца неверагоднае слова “мальцы” з націскам на першы склад і значэннем зухаватай братэрскай еднасці. Менавіта тут быў пабудаваны гаспадарчым спосабам першы на Беларусі дом адмыслова для работнікаў культуры. І адкрыты першы раённы Дом рамёстваў. І ўсё гэта ў Глыбокім. А такой звонкай керамікі, як у Шуміліне, я больш нідзе не чуў. І не каштаваў я больш такіх смачных яблыкаў, як у музейным садзе Сікоры на Шаркаўшчыне.
Далей
|
Скарбніца ведаў у новым фармаце
Заняткі па замежных мовах для школьнікаў, курсы камп’ютарнай пісьменнасці, школа малявання для дарослых, бясплатная кансультацыя натарыуса, кніжныя спатканні — такія анонсы апублікаваныя на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. І гэта доказ, што ўстанова стала своеасаблівай гасцёўняй, дзе бавіць вольны час можна не толькі з кнігай. У бібліятэцы ахвотна ідуць на эксперыменты, каб прыцягнуць новых карыстальнікаў, але не адмаўляюцца ад традыцыйных функцый.
Далей
|
Каляндар багаты на падзеі
Штогод у ліпені Віцебск прымае тысячы гасцей з іншых гарадоў Беларусі і замежжа. Публіку розных пакаленняў у абласны цэнтр прыцягвае міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Але культурнае жыццё ў горадзе не заціхае з апошнімі акордамі гэтага форуму, бо творчы год працягваюць іншыя фестывалі розных кірункаў — ад аўтарскай песні да сучаснай харэаграфіі. Іх арганізатарам выступае цэнтр культуры “Віцебск”. Пра знакавыя праекты ўстановы вядзём гутарку з генеральным дырэктарам Глебам ЛАПІЦКІМ.
Далей
|
Скарбы Прыдзвінскай зямлі
Віцебскі край зберагае мноства культурных набыткаў: россып гістарычных і архітэктурных помнікаў, элементы нематэрыяльнай спадчыны, яркія сучасныя імпрэзы. Турыстам гарантаваныя цікавыя падарожжы, мясцовым жыхарам — карысны адпачынак, магчымасць дакрануцца да адметных узораў мастацтва і праявіць свае здольнасці. Якіх намаганняў гэта каштуе і чым яшчэ рэгіён абяцае ўразіць, расказаў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр ПАДГУРСКІ.
Далей
|
Край герояў і талентаў
Віцебская вобласць — у пэўным сэнсе не зусім звычайная ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі нашай краіны. Расцягнуўшыся ад заходніх да ўсходніх межаў дзяржавы, яна ўключае ў сябе рэгіёны, лёсы якіх у пэўныя перыяды гісторыі складваліся па-рознаму, — і тым не менш яны заўжды былі непарыўна звязаныя між сабой.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|