Беларусь — тэрыторыя кіно
Праз некалькі гадоў у беларускага кіно будзе ўжо векавы юбілей — адлік вядзецца ад 17 снежня (менавіта гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускага кіно) 1924 года, калі было створана Упраўленне па справах кіно “Белдзяржкіно”: неўзабаве пачалі з’яўляцца першыя хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы, следам і першыя ігравыя. У 1928 годзе ўзнікла студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, якую ў 1946-м перайменавалі ў “Беларусьфільм” — цяпер яна мае статус Нацыянальнай кінастудыі. Многія і многія беларускія фільмы былі вядомыя і нават папулярныя ў гледачоў усяго Савецкага Саюза: такімі яны застаюцца і цяпер, маюць ужо міжнароднае прызнанне і любоў. У савецкім кіно “Беларусьфільм” меў славу сапраўднага майстра фільмаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, якая сваёй трагедыяй закранула кожнага жыхара нашай рэспублікі. Але славу беларускаму кіно прынеслі і ўсімі любімыя дзіцячыя кінастужкі, і вялікая колькасць анімацыйных фільмаў, на якіх раслі пакаленні і пакаленні дзяцей і якія збіралі і працягваюць збіраць узнагароды на самых галоўных і прэстыжных кінафестывалях свету.
Далей