Перлінкі на Дрэве міру
Насуперак усім чаканням, у студыі бісерапляцення давялося ўбачыць не толькі дзяўчынак. Вяснушкаваты Андрэй родам з Ваўкавыска, схіліўшыся над сталом, засяроджана ды старанна майстраваў вялізнага жука. І быў яўна захоплены гэтым, здавалася б, зусім не хлапечым заняткам. Бусінкі ўмела і борздка націналіся на нітку. Ды Андрэй не адзін такі.
На сцяне кабінета — выява дрэва, упрыгожанага ружовымі перлінкамі. Гэтая праца, якая называецца “Дрэва міру”, нясе ў сабе ўражальную сімволіку. Удзел у яе стварэнні ўзялі жонкі паслоў дзевяці дзяржаў, размешчаных у розных частках свету. Сімвалічна і тое, што свае перлінкі ў гэтае дрэва дадалі менавіта тыя дзеці, якія ў фізічным — але толькі ў фізічным! — плане нечым абдзелены параўнальна са сваімі аднагодкамі.
Далей