Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Парыж — эстрада, Смілавічы — радзіма
У Генры Мілера — бадай, самага вядомага пасля Хемінгуэя амерыканскага пісьменніка, у ягоным культавым для некалькіх пакаленняў рамане “Тропік Рака” ёсць такая сентэнцыя: “Гэта не выпадкова, што людзі, падобныя да нас, збіраюцца ў Парыжы. Парыж гэта эстрада, якая верціцца. Парыж — гэта калыска для штучна народжаных. Калыхаючыся ў парыжскай люльцы, кожны можа марыць пра свой Берлін, Нью-Ёрк, Чыкага, Вену, Мінск”. Мы маглі б дапоўніць класічны тэкст згадкай пра Віцебск, скуль родам Марк Шагал, і Смілавічамі, адкуль пайшлі ў свет такія ж як ён “парыжане” Хаім Суцін і Шрага Царфін. 6 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Шрага Царфін. Рух да святла”. Экспазіцыю складаюць творы, набытыя групай кампаній сёлета ў спадкаемцаў мастака, а таксама прадастаўленыя прыватнымі калекцыянерамі Беларусі і замежжа.
Палітрук, які ніколі не хлусіў
Cпаўняецца 100 гадоў з дня заснавання нашай Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса. У сувязі з гэтым хачу распавесці пра Яфіма Аксёнавіча Шабуню, які працаваў яе дырэктарам больш чым два дзесяцігоддзі, у 1950 — 1970-я. На вялікі жаль, сёння яго імя мала хто ведае. Будзе таксама дарэчным згадаць пра гэтага чалавека і ў сувязі з надыходзячым 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, па якой ён прайшоў франтавымі дарогамі з першага да апошняга дня.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»