Хлопцы з нашага двара № 3 / 1442 за 2020-01-18
Аляксей Шадзько: “Цяпер я захоплены напісаннем п’ес”
Імя Аляксея Шадзько добра вядомае і меламанам, і аматарам тэатра. Яшчэ ў 1990-м годзе папулярнымі на савецкіх абшарах былі ягоныя песня і кліп “Прощай, мой мальчик”, а неўзабаве выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута стаў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Горкага. І не проста акцёрам, а вядучым і любімым гледачамі, іграў у славутых спектаклях “Амфитрион”, “Христос и Антихрист”, “Раскіданае гняздо”, “Трехгрошовая опера” і так далей. Гэтак жа адзін за адным у яго з’яўляліся музычныя альбомы, добрыя песні, узнагароды і прэміі, і ў нейкі момант Шадзько-музыкант пераўзышоў у вядомасці Шадзько-акцёра. З 2008-га года на мінскія сцэны артыст выходзіў толькі з песнямі, толькі з канцэртамі, а не са спектаклямі, бо пераехаў у Маскву і пачаў працаваць у Маскоўскім мастацкім драматычным тэатры пад кіраўніцтвам Таццяны Даронінай. Але і гэтая гісторыя скончылася, і ўжо два гады як Аляксей жыве ў Лондане. Тым не менш традыцыя адыгрываць на Радзіме штогадовы сольны канцэрт не перапынілася, і на пачатку новага года артыст выступіў у Мінску.
Мы ж сёння пагаворым пра яго тэатральны лёс, даведаемся, чаму праз 18 гадоў працы артыст пакінуў мінскі тэатр імя Горкага, што ён іграў у Маскве, чым займаецца ў Лондане, і чым яшчэ будзе здзіўляць сваіх прыхільнікаў, якіх у Беларусі засталося вельмі многа.
Далей
|
№ 44 / 1379 за 2018-11-03
Скрыпка і Калдун
У цудоўным фільме Георгія Данелія “Кін-дза-дза!” — сумным і вясёлым — Бі прамаўляе фразу, якая стала крылатай: “А скрыпач не патрэбны, родны. Ён толькі лішняе паліва жарэ”. Сёння скрыпач нам спатрэбіцца.
Калісьці ён граў у папулярным мінскiм гурце Vicious Crusade — адным з родапачынальнікаў беларускага фолк-металу. І быў у iм фігурай вельмі прыкметнай — хоць бы з-за інструмента, на якім граў. Пагадзіцеся, для “цяжкай” музыкі ён даволі нехарактэрны.
Але гэтым “заслугі” Баграта ВАРТАНЯНА не абмяжоўваліся і не абмяжоўваюцца. Выдатны кампазітар і прадзюсар нарасхоп — што яшчэ трэба для таго, каб сваёй дзейнасцю славіць не толькі родную Беларусь? Ён і славіць — у палутара гадзінах лёту ад яе...
Далей
|
№ 39 / 1374 за 2018-09-29
Рыфмы для мультываркі
Суаўтар хіта гурта “J:морс” пра “вислоухую принцессу” Барыс ШТЭРН ужо 15 гадоў як пакінуў Беларусь. Пакінуў у “рангу” легендарнага мінскага ды-джэя, амаль культавага альтэрнатыўнага музыканта і прыкметнага паэта-песенніка (мелодыі ён, дарэчы, таксама складаў і складае). Але з’ехаў, не абарваўшы ліны, якія па-ранейшаму звязваюць яго з радзімай. Можа, яны сталі трохі танчэйшымі, але нітачкамі іх дакладна не назавеш.
Далей
|
№ 36 / 1371 за 2018-09-08
Паравоз, які стаў “вечным дзюбелем”
У тое, што на гэтым тыдні будуць ужо саракавіны па Аляксандры Кулінковічы, многім і дасюль яшчэ цяжка паверыць. Здаецца, гітарыст класічнага складу гурта “Нейро Дюбель” Максім ПАРАВЫ, — як і вечны “дзюбелеўскі” ізгой Юрый Навумаў — быў найбольш блізкім сябрам Сашы з усіх музыкантаў. І ад’езд “Паравоза” (як усе яго звалі) у Маскву стаў для лідара гурта моцным ударам. Але на іх зносінах гэта не адбілася. Ды, як сведчыць наша гутарка, з “Нейро Дюбеля” Максім сысці назаўжды так і не змог.
Далей
|
№ 34 / 1369 за 2018-08-25
Падступства і любоў
На пачатку 2000-х ён быў адным з самых запатрабаваных у Беларусі электроншчыкаў, жаданы госць
на розных фэстах і вечарынках. Ягоныя “філасофскія страшылкі”, пакладзеныя на індустрыяльныя біты, умомант узрывалі танцполы. А потым Аляксей КУСТАЎ раптам знік з радараў. Нядоўгія пошукі прывялі ў Маскву.
Далей
|
№ 33 / 1367 за 2018-08-18
Прадзюсар пасля шоу-бізнесу
І сярод прадзюсараў ёсць асобы культавыя. І наша краіна такіх мае. Хтосьці з іх працягвае ўвасабляць свае задумкі тут. Нехта пераключыўся на іншую дзейнасць. А яшчэ нехта зусім знік з далягляду, і толькі памяць захоўвае яго здзяйсненні. Руслан МАКАРАЎ некалі быў у Беларусі чалавек супераўтарытэтны.
І ўжо даўно пакінуўшы радзіму, не-не, ды і “бярэ ў рукі шашкі” — нешта робіць у музычным бізнесе. Праўда, цяпер ужо з мецэнацкіх меркаванняў. А так ад гэтай сферы ён цяпер далёка. Але ў нас таксама
ёсць рукі, і доўгія...
Далей
|
№ 31 / 1366 за 2018-08-04
Груў, патэрн, рытм, рух. І ўсё гэта — баян
Баян у руках Ягора ЗАБЕЛАВА — не народны інструмент. І не акадэмічны. Гэта інструмент усемагутны, які дазваляе ўвасобіць у жыццё размаітыя аўтарскія памкненні. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і лаўрэат міжнароднага конкурсу імя Жыновіча пайшоў сваім шляхам, даволі нязвыклым для дыпламаваных музыкантаў. Ён набыў вядомасць праз удзел у гуртах “Нагуаль” і “Серебряная свадьба”, затым з бубначом Арцёмам Залескім заснаваў інструментальны праект Gurzuf, які адыграў больш за 300 канцэртаў па ўсёй Еўропе. Стварыў музыку да многіх цікавых тэатральных пастановак і фільмаў.
А потым — нібы кудысьці знік: ні гучных падзей, ні новых запісаў. Праект Gurzuf спыніў існаванне, імя Ягора Забелава амаль не згадвалася. Нашай размовай запоўнім тую інфармацыйную пустэчу.
Далей
|
№ 30 / 1365 за 2018-07-28
Музыка як мова
Вы мне можаце не паверыць, але гэта было. Нейкі час, у 2000-х, калектыў Osimira карыстаўся ў слухачоў большай папулярнасцю, чым яго “ардэнаносныя” калегі па этна-музыцы — гурты “Палац” і “Троіца”! І справа не толькі ў песенным матэрыяле, заснаваным на беларускай аўтэнтыцы, ды ў манеры яго падачы, але і ў тым, што на сцэне магілёўцы ладзілі сапраўдныя касцюмаваныя шоу.
Між тым, адзін з ідэолагаў “восяў” Андрусь ПАЛАЎЧЭНЯ сёння самакрытычна сцвярджае, што да такой драматургічнай дзеі ён з камрадамі прыйшоў не адразу і па падказцы (пра што вы прачытаеце ніжэй). Вады з тых часоў выцякла шмат, аднак мы паспрабавалі з героем гэтага інтэрв’ю ўвайсці ў раку ў другі раз. І вось што з гэтага атрымалася.
Далей
|
№ 21 / 1356 за 2018-05-26
Жорсткі шоу-біз
Некалі ён сваімі рукамі садзіў першыя парасткі айчыннага шоу-бізнесу — клубы, лэйбл, музычны тэлеканал… Але сёння наш герой хаваецца ў тытрах расійскіх тэлеперадач і фільмаў за псеўданімам Палiтаеў. За прозвішчам дзеда, дакладней. Тлумачыць ён гэтую метамарфозу і тым, што ў яго сапраўдным прозвішчы літары “ч” і “ж” пры вымаўленні гучаць занадта жорстка, а на экране выглядаюць сурова. Жорсткім і суровым быў і той першы беларускі шоу-бізнэс. Зрэшты, Віталь ЧЫЖОЎ да яго ставіцца па-ранейшаму са скепсісам.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|