Рэдакцыя плюс... № 32 / 1419 за 2019-08-10
Матылёк як няпросты сімвал
“На ўсе мае словы ёсць дакументальнае пацверджанне”, — фатограф Сяргей КАЖАМЯКІН, сустракаючы нас у сваёй кватэры, адразу дэманструе ўнушальную фотабібліятэку. Стос кніг, альбомаў, у якіх адзначаюцца аўтары беларускай фатаграфіі, раздаюцца журналістам, каб мы маглі перанакацца на свае вочы, што Мінская школа фатаграфіі — не выдуманы феномен. Знакаміты альбом Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, на вокладцы якога фотаздымак “Дачка” самога Сяргея Кажамякіна, каталог калекцыі мінскіх аўтараў, выдадзены Музейна-выставачным цэнтрам “РОСФОТО”, “Гісторыя еўрапейскай фатаграфіі”, дзе ёсць аддзел, прысвечаны беларускаму фота… Гартаючы старонкі, можна толькі здзіўляцца, як жа да гэтай пары ў нас няма свайго Музея фатаграфіі.
— Сяргей Іванавіч, — пачынаем адразу інтэрв’ю, — падставай да вас прыйсці, прызнацца, стала сёлетняя выстава ў Svan-Harrys музеі, з фонду шведскага Hasselblad цэнтра. Чулі, што на ёй экспанаваліся вашы работы. Ці гэта праўда?
“Праўда”, — адказвае аўтар слынных фотасерый “Дзіцячы альбом”, “Блакітныя матылькі”, "Фантомныя адчуванні”, “Ментальныя дрэвы”, фатограф, які пра гісторыю беларускай і сусветнай фатаграфіі можа распавядаць бясконца. Але наша размова атрымалася не толькі пра гэта.
Далей
|
№ 30 / 1417 за 2019-07-27
Крыніцы і зоркі Івана Міско
У дварах Верхняга горада ў Мінску, непадалёк ад плошчы Свабоды, доўгія гады хаваецца непрыкметны будыначак. Некалькі гадоў таму на ім з’явілася выява касманаўта, які ляціць між зор. Гэты мурал з’явіўся тут падчас аднаго з фестываляў вулічнага мастацтва і невыпадкова — акурат у гэтым будынку знаходзіцца майстэрня народнага мастака Беларусі, скульптара Івана Міско, у творчасці якога тэма космасу даўно займае далёка не апошняе месца. Журналісты тут — частыя госці: майстэрня ў самым цэнтры горада, дзверы яе заўжды адчыненыя, гаспадар заўсёды мае што распавесці і са свайго багатага досведу, і з не менш шматлікіх планаў на будучыню. А гасцей прываблівае і захапляе не толькі сам скульптар, але таксама і дэталі інтэр’еру майстэрні — пачынаючы ад мноства скульптур, створаных Іванам Якімавічам, да незвычайных сувеніраў і аўтографаў яго знакамітых сяброў і знаёмых — касманаўтаў, кампазітараў, літаратараў, акцёраў...
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Сутнасць рэчаў ад Уладзіміра Парфянка
Уладзімір ПАРФЯНОК для беларускай фатаграфіі фігура архіважная. Не абысціся без вядомых штампаў у пералічэнні яго рэгалій: заснавальнік і арт-дырэктар галерэі візуальных мастацтваў Nova, куратар, педагог, падзвіжнік, фотакрытык, прадстаўнік Мінскай школы фатаграфіі... А яшчэ нашага сённяшняга суразмоўцу вызначае вострае адчуванне часу, сучаснае мысленне і праніклівы погляд на сутнасць рэчаў, якія яго атачаюць. У гэтым мы пераканаліся падчас гутаркі з мэтрам, закрануўшы ў ёй тэмы ад музея фатаграфіі да цаны шэдэўра. Адказы амаль на ўсе пытанні былі атрыманыя даволі нечаканыя.
Далей
|
№ 34 / 1369 за 2018-08-25
Карабас-Барабас у памежнай зоне
Ва ўтульным і дагледжаным парку ідзе гарадское свята. Разняволеныя людзі гуляюць па алейках з дзецьмі альбо смакуюць напоі. Папкорн, салодкая вата, шарыкі… Раптам аднекуль выплываюць дзіўныя пачвары на хадулях і смела рушаць наўпрост у святочны натоўп. І ва ўсіх прысутных з’яўляецца выбар: стаць удумлівымі гледачамі гэтай дзеі, адрынуць яе альбо проста не заўважыць. Апошніх, вядома, больш за ўсіх,
але знаходзяцца і першыя — прычым іх нямала.
Гэтым перформансам, які мае красамоўную назву “Чужыя”, можна алегарычна акрэсліць ролю яго выканаўцы ў беларускім тэатры апошніх трох з гакам дзясяцігоддзяў. Для кагосьці InZhest — даўно ўжо легенда, камусьці — “прынамсі, цікава”, нехта
і дасюль адварочваецца. У кожным разе, тэатр, які не раз браў галоўныя прызы буйных міжнародных фестываляў і стабільна ды з найлепшага боку прадстаўляе нашу краіну за мяжой, сёння месціцца ў вельмі сціплай актавай зале звычайнага інтэрната (прычым да нядаўняга часу ўмовы ў яго былі яшчэ горшыя). Менавіта там мы і гутарым з нязменным кіраўніком “ІнЖэсту” Вячаславам ІНАЗЕМЦАВЫМ напярэдадні доўгачаканай для ўсіх мінскіх прыхільнікаў прэм’еры — “Генэзіс, або Паходжанне відаў”
Далей
|
№ 24 / 1359 за 2018-06-16
“Не маю права на памылку”
28 сакавіка бягучага года адносна нядаўні выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Павел САПОЦЬКА, які ўзначальваў мастацкую галерэю “Універсітэт культуры”, стаў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Для многіх такі кадравы ход быў нечаканым: іншым разам маладосць у нас лічыцца ці не заганай. Але факт застаецца фактам: малады ды амбіцыйны, станоўча зарэкамендаваўшы сябе на першым рабочым месцы, узняўся на чарговую і вельмі адказную кадравую прыступку. А гаспадарка яму дасталася, мякка кажучы, няпростая. На сустрэчу з журналістамі “К” Павел Сапоцька запрасіў і сваіх калег — намеснікаў і кіраўнікоў музейных філіялаў.
Далей
|
№ 16 / 1351 за 2018-04-21
“Кампазітар кадра” Таццяна Логінава
“Ты мусіш ведаць усё ў дзесяць разоў лепш за астатніх, бо спуску не дадуць”, — нагадвала мне падчас вучобы ў ВГИКу мой майстар Маргарыта Піліхіна. Мужчынскі скепсіс мяне пераследаваў доўга, але я навучылася яго пераадольваць”, — кажа пра сваю справу жыцця Таццяна ЛОГІНАВА, адна з пяці жанчын-аператараў СССР. У яе паслужным спісе — больш за трыццаць стужак, а такія фільмы, як “Дзікае паляванне караля Стаха” Валерыя Рубінчыка, яго ж “Вянок санетаў”, “Знак бяды” Міхаіла Пташука, удзелам у якіх Таццяна Дзмітрыеўна ганарыцца, стварылі славу беларускаму савецкаму кіно.
Далей
|
№ 8 / 1343 за 2018-02-24
Глыбокія воды Ігара Саўчанкі
Ігар САЎЧАНКА — гэта “высакалобы” канцэптуаліст, чыім працам, аднак, уласцівая не толькі глыбіня, але і паэтычнасць ды няўлоўны рамантызм. Прадстаўнік Мінскай школы фотаграфіі, ён,
у той самы час… не зусім фатограф — прынамсі, у звыклым разуменні слова. А ўвасабленне яго мастацкіх ідэй можа прымаць якую заўгодна форму — пажоўклыя старыя здымкі, навуковы артыкул, гукавы файл…
Але ў кожным разе можна казаць пра асаблівую інтанацыю, свядома абраную форму і дзіўную сюррэальнасць, якая ўзнікае, здавалася б, з нічога — з дапамогай адно адмысловага позірка мастака на будзённую рэчаіснасць. Саўчанка — адзін з першых беларускіх фатографаў, які выкарыстаў фота не як прыкладны, а як метафізічны інструмент. І калі сярод айчынных калег ён не заўжды знаходзіў паразуменне, то заходнія куратары і галерысты ацэньваюць яго работы высока — пра што сведчыць хаця б змястоўны “паслужны спіс” удзелу ў міжнародных праектах.
Прычым, як выявілася падчас нашай размовы, Ігар Саўчанка здольны на глыбокія пагружэнні не толькі ў мастацтве.
Далей
|
№ 5 / 1340 за 2018-02-02
Рэктар і яе Alma mater
Рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў не так даўно стала Аліна КОРБУТ. Супрацоўнікі ўстановы (пра гэта нам вядома дакладна) былі задаволены: адказную пасаду заняў не чалавек збоку, а свой, даўно вядомы. Аліна Анатольеўна прайшла ва ўніверсітэцкіх сценах усе прыступкі: і навучальныя — была студэнткай, аспіранткай, і кіруючыя. Да нядаўняга часу яна працавала першым прарэктарам. Так што кар’ерны рост — цалкам заканамерны і лагічны. Таму рэдакцыя “К” вырашыла не губляць час і пазнаёміцца з рэктарам як мага бліжэй. Забягаючы наперад, зазначым: сустрэча адбылася, як кажуць палітыкі, пры выключным задавальненні абодвух бакоў — на вышэйшым узроўні ўзаемадаверу і ўзаемакарысці.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
Паходня спадчыны народнай
Ён — усюдыісны ва ўчынках, дзёрзкі ў памкненнях, выніковы ў шчыраваннях і афарыстычны ў выказваннях. Адкуль бярэцца гэтая радасная энергія, нават калі на душы пахмурна? Ад беларускай зямлі, ад яе нястомнага і знаходлівага народа, ад жніўнай песні, вясельнага танца ды ад птушынага вольнага палёту. Усім гэтым сілкуецца любая творчая душа. Але Васіль Сцяпанавіч мае шчаслівую здольнасць
пераўтвараць моц роднай зямлі ў цікавыя сацыяльныя клубныя, бібліятэчныя, музейныя і рамесніцкія праекты. Імі ў першую чаргу і славіцца Любаншчына. Нягледзячы на важкі працоўны стаж, Васіль Каткавец, які днямі адзначыў 60-годдзе, не “замуліў вока” і захаваў здольнасць здзіўляць нестандартнымі
думкамі ды годна рэалізаванымі марамі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|