Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З чаго "зроблены" нашы жанчыны…
Сёння ў сталіцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ІХ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2016”. Беларускі саюз жанчын прадставіць плеяду паненак, якія робяць важкі ўнёсак у навуку і духоўна-маральнае адраджэнне нацыі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё краіны. На сцэну ў ліку лепшых беларусак уздымуцца кіраўнік узорнай студыі сучаснага бальнага танца “Шарм” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Алена МЫЦЬКО, галоўны дырыжор камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, заслужаны дзеяч культуры краіны Алена САКАЛОВА, дырэктар Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Любоў СЕРАВОКАЯ, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна ШУРАКОВА.
“Песняры”: тур па крузе
Напярэдадні 8 сакавіка супалі жаданні мясцовых уладаў — зрабіць падарунак жанчынам Ганцавічаў у выглядзе мерапрыемства з удзелам папулярных выканаўцаў — і Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” — даць канцэрт у горадзе, дзе ён даўно не выступаў. Так карэспандэнт “К” выправіўся працягваць цыкл “У тур са сваім журналістам”. Названы калектыў са студзеня “катае” па Беларусі праграму “Лепшыя песні на ўсе часы”. У ёй гучыць і нямала прэм’ерных кампазіцый, але часам гурт ідзе насустрач “патрабаванням” і трансфармуе яе ў бок большай “пазалоты”, калі цэнтральнае месца займаюць хіты мінулага (расійскія ж ваяжы БДА на іх і будуюцца — “свежачкi” там прапануюцца дазавана).
Рэйтынг кубачка з пластыку
У Мінску на адзін кінафестываль паболела. “Планетарый” — міжнародны форум экалагічнага кіно — з поспехам адбыўся ў сталіцы, хаця яго анонсы не “трымалі за рукаў” кожнага сустрэчнага. Тым не менш — аншлагі на ўсіх паказах у сталічным кінатэатры “Піянер”, станоўчыя водгукі гледачоў і цікавасць ад кінематаграфістаў. “Планетарый” стаўся тым самым свежым словам, якога не хапала. А калі даведацца, што яго зрабіла зусім невялічкая каманда аднадумцаў на чале з арт- і эка-менеджаркай Анорай Лангар — дык увогуле не ўтрымацца ад слоў захаплення.
Гэта проста свята нейкае, або Выпіце “йаду”!
Натуральна, што мы — спецкарэспандэнт “К”, мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі і спецкарэспандэнт “К”, музычны крытык Алег Клімаў — не маглі пакінуць па-за ўвагай выставу “Музыка без межаў”, якая, адкрыўшыся ў Мінску ў крэатыўнай прасторы “Цэх” на мінулым тыдні, заўтра заканчвае сваю працу. Справа ў тым, што на ёй прадстаўлены карціны беларускіх музыкантаў, а з некаторымі з іх у такім іх тандэмным амплуа наш дуэт вас ужо знаёміў на старонках “Культуры”, і спыняцца мы не збіраемся! Загадзя размеркаваўшы паміж сабой ролі (спадар Васілеўскі ў любым выпадку будзе пісаць пра тое, як быў расчараваны ўбачаным, спадар Клімаў, — што яму ўсё спадабалася), дуэт “культураўцаў” і агледзеў экспазіцыю...
Эстамп: ад нуля і да… нуля?
Пра жыццё, майстэрню і мастацтва разважае Дзмітрый МАЛАТКОЎ. Ён з тых людзей, што маюць непасрэднае дачыненне да вялікіх спраў, але знаходзяцца “за кадрам”. Накшталт спецыялістаў, што рыхтуюць да старту касмічныя караблі. Зразумела, ёсць такія і ў мастацтве. Значныя дасягненні беларускай графікі і яе высокі ў недалёкім мінулым прэстыж былі абумоўленыя сярод іншага і высокай якасцю друку, які забяспечваў легендарны майстар Малаткоў. Праўда, вызначэнне “за кадрам” у дачыненні да спадара Малаткова не зусім пасуе. Прынамсі, паводле аўтарытэтных меркаванняў тых творцаў, якім пашчасціла з ім працаваць, ён лепшы друкар Савецкага Саюза. Пра такіх гавораць, што ён адмысловец ад Бога. Але як маланка ў навальніцу б’е па самых высокіх дрэвах, так і радыкальныя змены ў грамадстве найбольш балюча адбіваюцца на лёсе менавіта знакавых постацяў. Пасля распаду адзінай культурнай прасторы, унікальны талент Дзмітрыя Малаткова аказаўся незапатрабаваным у суверэннай Беларусі, яго слава не стала брэндам нашай краіны, здабытак ягонага жыцця — майстэрня з унікальным абсталяваннем і каштоўным матэрыялам для творча-вытворчага працэсу, гібее на вачах стваральніка.
Пра ветэранаў, Ляльку Цільда і звонкія струны
На Беларусі няма помніка чытачу! Пра такі істотны недахоп прымусіла задумацца Клімавіцкая цэнтральная бібліятэка, якая выставіла ў сацсеткі наступную інфармацыю: “У Таганрогу, ля бібліятэкі імя Антона Чэхава, усталяваны помнік юнаму чытачу. Дарэчы, бібліятэка была пабудавана на грошы Антона Паўлавіча. Яе архітэктарам стаў сябра пісьменніка Фёдар Шэхцель”. Дык і бібліятэкі ў нас з такой гісторыяй няма (калі памыляюся, папраўце). А помнікі літаратурным героям?! Выявы Шуры Балаганава ў Бабруйску ды коласаўскія ”выхаванцы” на аднайменнай сталічнай плошчы — як кропля ў моры. Словам, ёсць над чым разважаць, ёсць над чым працаваць.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»