Праекты развіцця № 37 / 1476 за 2020-09-12
Артэфакт з музейнай этажэркі
Кніга, літаратура ва ўсе часы была правадніком у другія эпохі, да іншых народаў. Напісаныя кнігі не даюць забываць гісторыю мінулага і дапамагаюць вывучаць гісторыю сучаснасці.
Кніга як музейны артэфакт — важная частка экспазіцый Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, яго філіяла — галерэі мастацтваў і неабходны інструментарый у навукова-даследчай працы супрацоўнікаў.
Далей
|
№ 32 / 1471 за 2020-08-08
Віртуальныя кніжныя тэндэнцыі, або Хто такі Жаўтун-Баўтун?
Кніга, як вечная каштоўнасць — нават у эпоху інтэрнэту, — прыцягвала, прыцягвае і будзе прыцягваць да сябе людзей. Таму бібліятэкары Беларусі, як і год і дзесяць таму, усё так жа актыўна шчыруюць над новымі выставамі, арганізуюць разнастайныя мерапрыемствы і ладзяць адметныя акцыі. Гэтым бібліятэчным справам не перашкодзіў нават і каранавірус.
Далей
|
№ 31 / 1470 за 2020-08-01
“У кожнай хаце па лапаце”
Сістэма ўстаноў культуры клубнага тыпу таго ці іншага раёна не можа існаваць без наладжанай метадычнай падтрымкі. Распрацоўка сцэнарыяў, дапамога ў правядзенні святаў вёсак і паселішчаў, навучальныя і азнаямленчыя праграмы і семінары — усё гэта ды многае іншае бралі і бяруць на сябе раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры, створаныя пры аддзелах культуры. Праўда, цяпер былыя РАМЦ амаль усюды называюцца іначай — звычайна, гэта раённыя цэнтры народнай творчасці са статусам юрыдычнай асобы, — але ж свае асноўныя функцыі яны захавалі і нават прымножылі. Як гэтым важным складнікам сістэмы культуры працуецца сёння, даведалася “К”.
Далей
|
Пра тое, што лепш убачыць
Мы склалі топ-5 цікавостак рэгіёна, якія вельмі арганічна ўкладаюцца ў наступны маршрут: Аўгустоўскі канал — гарпасёлак Сапоцкін — Аграгарадкі Адэльск — Індура — вёска Зарачанка. Тут не толькі сканцэнтраваны гісторыка-краязнаўчыя, турыстычныя і культурныя перліны. Вакол гэтых аб’ектаў вядзецца доўгатэрміновая праектная дзейнасць нашых работнікаў культуры.
І яшчэ вось якая заўвага: дадзеным пералікам не абмяжоўваецца спіс населеных пунктаў раёна, цікавых для турыстычных даследаванняў. Топ-10 і топ-20 чакаюць свайго часу. Прынамсі, Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр не толькі акумулюе і папулярызуе звесткі аб цікавых маршрутах, але і прагназуе сітуацыю на перспектыву. Так што карта аб’ектаў і спіс праектаў непазбежна ўдасканальваюцца.
Далей
|
№ 30 / 1469 за 2020-07-25
Якога памеру кропля дажджу
“Лета – маленькае жыццё,”— спявае вядомы бард. Яно і насамрэч — жыццё, са сваімі планамі, надзеямі, марамі, добрымі справамі і цікавымі кнігамі. Сёлета галоўным працоўным палеткам бібліятэкараў Светлагорскага раёна стала інтэрнэт-прастора. Вядома, работа ў анлайне не толькі скарэктавала бібліятэчную дзейнасць, але і надала ёй новыя яркія фарбы. Актывізацыя працы ў сеціве зрабіла нашы ўстановы больш заўважнымі ў мясцовым асяродку, прымусіла паверыць у паўнавартаснасць нашых партнёрскіх магчымасцяў.
Далей
|
“Люблю стар’ё!”
Некалькі гадоў назад пазнаёмілася з сям’ёй Юганаў: Эдуард Пятровіч і Ніна Васільеўна адзначалі “залатое вяселле”. Праз нейкі час лёс звёў нас ізноў. Я апынулася на лецішчы гэтых людзей ў Гаранях. Сказаць, што была ўражаная, — мала. Дом з незвычайным інтэр’ерам, нібы партал у мінуўшчыну, зноў і зноў прыцягваў і клікаў пад свой дах. І кожны раз, наведваючыся ў госці да Юганаў, нібы пагружаюся ў атмасферу даўніны, дзе няма мітусні, а ёсць засяроджанасць, утульнасць, адчуванне абжытасці і грунтоўнасці.
Далей
|
№ 28 / 1467 за 2020-07-11
Парад крэатыўных кніжніц
Як вядома, прафесійны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай
культуры” — праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк краіны ў два этапы (абласны
і рэспубліканскі). Сёлета ў рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 35 бібліятэк.
14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн рэжыме былі падведзены вынікі ХХVIII рэспубліканскага конкурсу за 2019 год. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк, цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк сталіцы, грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”.
З дапамогай “воблачных” тэхналогій члены журы атрымалі магчымасць азнаёміцца з дасланымі матэрыяламі напярэдадні пасяджэння і пісьмовым галасаваннем вызначыць пераможцаў сярод бібліятэк, размешчаных у горадзе, і бібліятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах, адзначыць бібліятэкі да заахвочвання.
Пераможцамі сталі 22 публічныя ўстановы ў чатырох намінацыях: “За пошукавую і даследчую працу”, “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”,“За падтрымку і развіццё чытання”,“За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы”. Дзесяць бібліятэк журы прадставіла да заахвочвання.
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
Спыніцца ля вулічнай вітрыны
Пандэмія паўплывала на перабудову дзейнасці выставачнай залы Любанскага раённага Цэнтра культуры. Экспазіцыі цяпер арыентаваны на простых вулічных мінакоў — кожны можа падысці да шкляной вітрыны і ўбачыць тое, што за ёй выстаўляецца. Тым самым у наведвальнікаў адпала неабходнасць заходзіць у памяшканне. Было ўжо арганізавана некалькі такіх выстаў. А цяпер экспануюцца вясельныя фотаздымкі 1920 — 1980-х гадоў мінулага стагоддзя.
Далей
|
№ 10 / 1449 за 2020-03-07
У эфіры — гаваркая кніга…
Летам 2016-га неяк выпадкова трапіў на Свіслаччыну. І вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што тут рыхтуюцца да раённага кніжнага фестывалю. Нічога падобнага раней не бачыў. А дзея абяцала быць маштабнай ды значымай: выставы, тэатралізацыі, спектаклі паводле беларускіх твораў, прысутнасць знакамітых літаратараў і сталічных выдавецтваў. Так і атрымалася. Таму цалкам натуральным падалося тое, што праз год раённы фэст набыў статус абласнога. Летась бібліятэкары Свіслацкага раёна ладзілі другі па ліку абласны фестываль “Кніга і час”. Прайшоў пэўны час. Закарцела даведацца, а што новага прыдумалі на Свіслаччыне “кніжкіны гаспадары”. Вось так гэты артыкул і атрымаўся. Дзякуй дырэктару Свіслацкай раённай бібліятэкі Святлане Піваварчык за тое, што ўсяляк падтрымала і дапамагла.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|