Праекты развіцця № 43 / 1221 за 2015-10-24
Як дарасці да школы рамёстваў?
Калі на старонках “К” вядзем гаворку пра сённяшні дзень раённых дамоў рамёстваў, пастаянна акцэнтуем увагу на магчымых перспектывах іх развіцця. Меркаванні з месцаў тут самыя розныя. Да прыкладу, адны лічаць: РДР павінны больш грунтоўна займацца навуковымі экспедыцыйнымі даследаваннямі, скіраванымі на адраджэнне забытых рамёстваў. Ці другі пункт гледжання, які не супярэчыць першаму: далейшы плён дзейнасці такіх устаноў залежыць ад няўхільнага росту іх сельскіх філіялаў. Маўляў, менавіта такое паглыблена-пашыранае развіццё РДР забяспечыць найбольш эфектыўную папулярызацыю нашых ткацтва, ганчарства, разьбы па дрэве, саломкапляцення… Такую пазіцыю мы ўсяляк падтрымліваем. Але існуе і наступная думка: план пазабюджэтнай дзейнасці, даведзены РДР, замінае яму ў поўнай меры займацца гуртковым навучаннем дзяцей. Ёсць і ў гэтым пэўны сэнс. Сям-там майстры-метадысты РДР заняты збольшага асабістай творчасцю на продаж, пастаўленай ці не на паток. І не заўжды гэтая творчасць мае характар нацыянальны, бо ў канвеера — свае законы. Але там, дзе майстар мае адметны нацыянальны гонар, узнікаюць сапраўдныя школы рамяства, якія дзейнічаюць па аўтарскіх навучальных праграмах, зацверджаных на самым высокім адукацыйным узроўні. Але такія выпадкі пакуль — адзінкавыя. А ці не ў гэтым перспектыва РДР? Хтосьці скажа, што паяднаць сферу культуры са сферай адукацыі часам проста немагчыма. Пагаджаемся і з гэтым. Але хто сказаў, што нам не варта імкнуцца да ідэалу? Да абмеркавання дадзенага, вельмі няпростага пытання мы запрасілі старшыню Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена САХУТУ, дырэктара Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлану КАРЖУК, намесніка дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Іну БАЛАЎНЁВУ, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў (Іванаўскага — Валянціну БАРАДЗІНЧЫК, Слонімскага — Наталлю ЮНЧЫЦ), дырэктара Горацкай дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў Людмілу СТАЎСКУЮ і дырэктара Горацкага раённага дома рамёстваў Зою ЧАНДЗЯКОВУ.
Далей
|
№ 42 / 1220 за 2015-10-17
Калі паром цікавейшы за клуб
Нагадаем, чарговы аўтаваяж праходзіў у бязлітаснай летняй спёцы. Аповед пра яго завяршаем, калі за акном — першыя кастрычніцкія замаразкі. Але ўспаміны грэюць. У Светлагорскім раёне пабачылі шмат цікавага. Аднак Бог няроўна дзеліць. У тым ліку — у межах аднаго рэгіёна. Траплялася і тое, што выклікала пытанні і не надта грэла душу.
Далей
|
№ 41 / 1219 за 2015-10-10
Паміж "старым" і суперсучасным
Вербальна размінаючыся перад марш-кідком па ўстановах культуры Наваполацка, якія ў свой час наведваў будучы музыкант Леанід Паўлёнак, спытаў у яго пра папулярнае ўкраінскае тэлешоу “X-фактар”. Аказваецца, яго гурт “Нагуаль”, прайшоўшы першы тур, адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў праекце: “Мы хацелі “засвяціцца” перад аўдыторыяй праграмы, а значыць, і перад замежнымі дзеячамі музычнага бізнесу. І “засвяціліся”. Вялікай прагі трапіць у шоу не мелі: гурт на перадачу запрасілі яе стваральнікі. А пачынаючы з другога тура трэба было ўсё больш прагінацца пад фармат, выдумляць тое, што нам не надта блізкае і не вельмі цікавае. Таму і абмежаваліся разавым з’яўленнем у эфіры. Але колы ад яго пайшлі...”
Далей
|
№ 40 / 1218 за 2015-10-03
Калі прарастаюць “Жалуды”…
Наша сённяшняя публікацыя завяршае гаворку пра культурны складнік Кіраўскага раёна і распачынае тэму здабыткаў бібліятэкараў Светлагоршчыны. На прыкладзе палаца ў Жылічах паспрабуем гэтаксама паразважаць пра міжабласное супрацоўніцтва музейшчыкаў ды тураператараў. Час згадаць ужо, што апрача Нясвіжа і Міра палацавыя цікавосткі чакаюць аматараў даўніны і на ўсходзе Беларусі.
Далей
|
№ 39 / 1217 за 2015-09-25
Сукенка для лепшай чытачкі
Сённяшні расповед — пра клубы і бібліятэкі Кіраўшчыны. Раён для нас — больш чым адметны. І не толькі тым, што на падставе жудаснай трагедыі мясцовай вёскі Боркі Алесь Адамовіч напісаў сваю знакамітую аповесць “Карнікі”, крывавую хроніку знішчэння гітлераўцамі мірных жыхароў, і не адно ўзорным калгасам “Рассвет” імя Кірылы Арлоўскага. Аддзел культуры ў раёне доўгі час узначальвала Тамара Галубоўская. Цяпер яна — на заслужаным адпачынку. Але і па сёння на памяці, як Тамара Леанідаўна ўпэўнена кіравала легкавіком, чытала пры гэтым вершы і гэтак жа артыстычна і вынікова спраўлялася са шматлікімі праблемамі няпростай культурнай справы. Ехалі і думалі, а якім акажацца паслядоўнік Галубоўскай — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук? Як потым адзінадушна высветлілі: малады начальнік — на сваім месцы, бо за ўсё перажывае і паўсюль паспявае… Але не будзем парушаць храналогію нашага расповеду.
Далей
|
№ 38 / 1216 за 2015-09-19
Не “…Базарам” адзіным
Напярэдадні “забегу” па ўстановах культуры Віцебска жонка акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргея ЖБАНКОВА нарадзіла дачушку, якой далі прыгожае рэдкае імя Ясенія. Але Сяргей, нягледзячы на турботы з недасыпам, усё ж склаў мне кампанію ў наведванні тых устаноў, з якімі былі звязаны яго юнацкія гады.
Далей
|
№ 36 / 1214 за 2015-09-05
Чамадан марскіх прыгод
Гэта публікацыя звязана толькі з прыемнымі ўражаннямі. Інакш кажучы, амаль усе ўстановы культуры, што сустрэліся на шляху, працавалі, за адзіным выключэннем, як мае быць. Шчыра кажучы, здзіўляліся мы не адзін раз. Як і заўжды, вакол пабачанага і адчутага з’явілася шмат разваг ды высноў. Думаць ды аналізаваць нам дапамагалі самі работнікі культуры. Той дадатны прыклад, калі аднадумства спрыяе развіццю агульнай справы. І яшчэ. Ненаўмысна давялося параўноўваць матэрыяльна-тэхнічную базу двух суседніх раёнаў, Пухавіцкага ды Асіповіцкага, — і пераканацца, што далёка не ўсё тое лепшае, што бліжэйшае да сталіцы.
Далей
|
№ 35 / 1213 за 2015-08-29
І “дробязі”, і “Салаўё”
Як вы памятаеце, фірмовыя абаранкі са Смаргоні мне абяцаў прывезці скульптар Уладзімір Церабун. Па нейкім жудасным збегу абставін “пусты” я вярнуўся і з “хрустальнай сталіцы Беларусі” — з горада Бярозаўка Лідскага раёна. Не, з уражаннямі ўсё было ў ажуры, але нічога з эксклюзіўна-рэчыўнага я зноў дадому не прывёз. Зноў адна надзея на героя гэтай рубрыкі, што абярэ ён у краме ў дадзеным выпадку самую прыгожую і ёмістую румку для журналіста. Дзмітрый “Тодар” Вайцюшкевіч — музыкант і хутаранін у першым пакаленні — стаў для мяне гідам па ўстановах культуры Бярозаўкі, пад уплывам якіх ён рос, набіраўся розуму і матаў на вус назіранні, якія, верагодна, дапамаглі яму ў будучай творчасці.
Далей
|
№ 34 / 1212 за 2015-08-22
Ці заспявае шляхта ў Дукоры?
Словы "дзяржаўнае" і "прыватнае" лёгка зліць у адно хіба што на пісьме. А ў жыцці пра агульны інтарэс абодвух бакоў, на вялікі жаль, казаць даводзіцца надзвычай рэдка. Сітуацыя цягам часу выправіцца толькі пры адной ўмове: калі дзяржаўнік спатрэбіцца прыватніку і наадварот. Толькі тады інтарэсы перастануць быць паралельнымі і паспяхова перасякуцца. І кропкай перасячэння можа стаць не толькі камерцыйны поспех… Але досыць прэамбул. Мы ў чарговым матэрыяле нашага чарговага аўтапрабегу пастараліся аб’яднаць ды параўнаць тое, што пакуль не надта аб’ядноўваецца ды параўноўваецца. І ўзялі для гэтага дзве ўстановы культуры: дзяржаўны СДК у Дукоры і прыватны Сядзібна-паркавы комплекс "Дукорскі маёнтак". Цікавая рэч атрымалася.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|