art-блог № 52 / 1543 за 2021-12-25
Новы год — новыя спектаклі
Маладзёжны тэатр эстрады перажывае апошнім часам перыяд уздыму. Нядаўняе атрыманне калектывам Нацыянальнай тэатральнай прэміі за мюзікл “Джэк-патрашыцель” (лепшы спектакль у сваёй намінацыі і лепшая праца мастака — Юрый Барысевіч) ані не прытармазіла далейшае развіццё, вымусіўшы супакоіцца. Наадварот, надало натхнення, што бачна па з’яўленні ў рэпертуары ўсё новых найменняў. Шэраг іх — адразу чатыры! — зладжаны да навагодніх і калядных свят, пра што распавяла мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр Улада Арцюкоўская.
Далей
|
Тэкстыль — прастора для эксперыментаў
У Мінску прайшло Першае трыенале “Канцэпт”, і грандыёзная па колькасці канцэптуальных мастацкіх твораў цэнтральная экспазіцыя ў Палацы мастацтва скончыла сваю працу. Але асобныя і не менш адметныя выставачныя праекты трыенале толькі нядаўна распачаліся, і ўбачыць іх можна будзе і пасля Новага года. Сваёй уласнай выставы ўдастоілася мастацтва тэкстылю: у сталічнай арт-гасцёўні “Высокае места” адкрылася экспазіцыя эксперыментальнага тэкстылю TEX-EXPERIENCE. У сучасным канцэптуальным мастацтве тэкстыль займае пачэснае месца, бо дае безліч магчымасцей для творчасці і эксперыменту.
Далей
|
“Канцэпт”. Падсумаванне
Завяршылася Трыенале “Канцэпт”. Гэты мастацкі фэст дазволіў разгарнуць перад грамадою панараму творчых пошукаў у выяўленчым мастацтве і сумежных з ім сферах. Прафесіяналы і неабыякавыя гледачы змаглі пабачыць удалыя прыклады скарыстання тэхнічных і эстэтычных навацый, даволі гарманічнага спалучэння прынцыпова розных чыннікаў, а таксама свядомага разбурэння адносна цэльных мастацкіх структур. Інакш кажучы, Трыенале стала адлюстраваннем напрамку і дынамікі культурніцкага працэсу.
Далей
| |
№ 51 / 1542 за 2021-12-18
У госці да музычна-снежнай каралевы
Да калядных і навагодніх свят амаль кожны творчы калектыў рыхтуе прэм’еру. Адной з першых свой падарунак для дзяцей і дарослых прапанавала Тэатральная кампанія “МюзікЛэнд”, паставіўшы музычную казку “Таямніца Снежнай каралевы”.
Далей
|
Шакалад, абрады і жанчына sola
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуе гледачам да свят ажно тры прэм’еры запар, прычым дзве з іх адбудуцца ў адзін дзень, па звыклым тэатральным прынцыпе: раніца — вечар. Так, сёння і заўтра зранку тут ажыве казачная “Гісторыя шакаладнага дрэва”. Увечары, таксама два дні запар, публіка апынецца на “Скрыжаванні”, а 23 і 24 снежня яе чакае Donna sola.
Далей
|
Кінааматараў узнагародзілі прызамі ў Полацку
Заключныя мерапрыемствы VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно” прайшлі 10–11 снежня ў старажытным Полацку. На ўрачыстай цырымоніі ў Цэнтры культуры “Полацк” былі ўручаны Гран-пры і дыпломы ў сямі намінацыях. Сёлета на ўдзел у конкурсе было пададзена 178 работ з чатырох краін.
Далей
|
Святочныя сюрпрызы-падарункі
Калядна-навагодні музычна-тэатральны марафон пачынае свой бег ужо сёння-заўтра. Цікавых праектаў, падрыхтаваных творчымі калектывамі, — процьма. Кожны зможа знайсці штосьці не толькі забаўляльнае, але і, што асабліва актуальна для дзіцячай аўдыторыі, адначасова асветніцкае, скіраванае на выхаванне душы і розуму.
Далей
|
№ 50 / 1541 за 2021-12-11
Матэрыялізаваныя міражы. У мастацтве і рэчаіснасці
Калі-нікалі на выставах сучаснага беларускага мастацтва я згадваю маладосць, 70-я гады. Гэта быў час, калі адзіна правільным мастацтвам афіцыйна лічыўся зразумелы простаму чалавеку рэалізм з акадэмічным ухілам, а ўсё, што ў гэты фармат не ўплішчвалася, служыла ілюстрацыямі да крытычных опусаў пра заняпад буржуазнай культуры. Рэпрадукцыі твораў Васіля Кандзінскага, Казіміра Малевіча, Макса Эрнста, Сальвадора Далі, Джэксана Полака, Генры Мура і іншых карыфеяў я ўпершыню пабачыў менавіта ў такога роду прапагандысцкіх брашурах. А паколькі ў нас тады такога мастацтва па вызначэнні і блізка быць не магло, праз сваю недасягальнасць яно вабіла як міраж у пустэльні. Сёння гэтыя міражы матэрыялізаваліся.
Далей
|
Ён быў свабодным у творчасці
На сталічных выставачных пляцоўках цяпер праходзіць Першае трыенале сучаснага мастацтва “Канцэпт” — мастацтва актуальнага, авангарднага, канцэптуальнага. Багатую палітру трыенале склалі творы вялікага мноства прафесійных мастакоў і пачаткоўцаў, якім ёсць чым здзівіць і ўразіць па-за межамі традыцыйнай творчасці. Сярод гэтых сучасных, у асноўным маладых аўтараў вылучаецца імя мэтра авангарднага мастацтва Беларусі — Аляксандра Салаўёва з Віцебска, які сёлета пакінуў наш свет, трохі не дажыўшы да свайго 95-годдзя. Яго творчасць — таксама сучасная, таксама маладая. У межах трыенале “Канцэпт” у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва 1 снежня адкрылася выстава жывапісу Аляксандра Салаўёва “Як ёсць…”.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 155
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|