art-блог № 5 / 1444 за 2020-02-01
Шчасця многа не бывае?
Суботнім вечарам 25 студзеня, калі грамадскасць традыцыйна адзначала Таццянін дзень, Дзень студэнта і, сёлета, яшчэ і кітайскі новы год, а яўрэі — шабат, артысты і супрацоўнікі Музычнага тэатра не адпачывалі. У іх было сваё свята — прэм’ера мюзікла расійскага кампазітара-класіка Веніяміна Баснера. Дык якое ж “Яўрэйскае шчасце”?
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
“Каложскі Дабравест”: музыка па-за часам
Неўзабаве Гродна стане цэнтрам духоўнага прыцягнення. Больш за 800 удзельнікаў харавых калектываў ужо выступіла ў адборачных турах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. 19 лютага маштабная падзея збярэ ў горадзе над Нёманам 37 лепшых хароў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. Упершыню прыхільнікаў “…Дабравеста” чакаюць выступленні калектываў з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі. Да слова, апошнім часам на фестываль прыязджае рэкордная колькасць калектываў-удзельнікаў!
Далей
|
Ружовы на шэрым
Дзіва дзіўнае, дакументальная беларуская стужка, пракат якой мусіў доўжыцца не больш за пару тыдняў, ідзе ў кінатэатрах Мінска ўжо больш за два месяцы. “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа — кіно-развага пра Мінск, прысвячэнне гораду 2010-х, “альфа” і “бэта” свядомасці беларусаў, ды зараз ужо і незабыўны партрэт мастака Захара Кудзіна, які трагічна сышоў ад нас напрыканцы 2019-га.
Яго смерць падштурхнула да напісання тэкста пра фільм, што атрымаў выдатны пракатны і фестывальны лёс.
Далей
|
№ 3 / 1442 за 2020-01-18
Новае жыццё песняроўскага “Вянка”
Толькі аднойчы ансамбль “Песняры” паказаў на сцэне праграму “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча — у 1991 годзе. А некалькі гадоў таму намаганнямі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча “Вянок” быў адноўлены. Сёлета падчас традыцыйнага канцэрта 12 студзеня на дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна “Вянок” ізноў прагучаў у поўным аб’ёме, на той жа славутай і роднай для “Песняроў” сцэне Белдзяржфілармоніі. Авацыі ў перапоўненай зале не сціхалі: імі віталі і талент аўтараў песень, і талент сучасных музыкантаў, якія здолелі годна, а месцамі нават бліскуча амаль праз 30 гадоў даць новае жыццё гэтым творам.
Далей
|
Каб не прамахнуцца...
Бяспройгрышны варыянт — прапанаваць дзецям (а галоўнае, іх бацькам, якія паклапоцяцца пра квіткі) добра “раскручаную” казку. Гэткую казачную класіку. Але, вядома, на новы лад. І што атрымалася?
Далей
|
Фальклор для дарослых: туга па універсуме
Гэты фільм інтрыгуе ўжо з самага першага кадра — калі на чорным экране ўсплываюць лічбы “18+”. Здаецца, у выпадку з прадукцыяй Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” такі ўзроставы цэнз выстаўлены ўпершыню. Ды і назва стужкі — “Фальклор і жыццё” — не банальная (як спярша здаецца), а глыбакадумная: яна лішні раз нагадвае, што беззаганна зачатых сярод нас няма.
Рэжысёр студыі “Летапіс” Юрый Цімафееў адважыўся даследаваць тыя аспекты народнай культуры, пра якія амаль усе чулі або здагадваліся, але нямногія казалі ўслых. Тэма, пагадзіцеся, слізкая, і раскрыць яе можна па-рознаму. Але вынік стаў для мяне прыемнай неспадзяванкай.
Далей
| |
№ 2 / 1441 за 2020-01-11
Архіўны склон і ўмоўны лад
2019-ы ў беларускай фатаграфіі выдаўся годам працоўным. Энтузіясты, што рухаюць і робяць заўважнай гэту практыку і від мастацтва, усімі праўдамі і няпраўдамі працягвалі рабіць сваю справу, “точачы камень” грамадскай абыякавасці да культурных феноменаў. Стары Новы год падаўся добрай нагодай, каб “завершыць гештальт” і нагадаць найбольш гучныя праекты галоўных інстытуцый нашага фатаграфічнага поля.
Далей
|
Доліна доля
У часе будаўніцтва храма Саграда Фаміліа пад столлю майстэрні Антоніа Гаўдзі, аўтара праекта і кіраўніка работ, шэрагамі віселі гіпсавыя злепкі розных істот, на аснове якіх рабілася скульптурная аздоба будынка. Акурат, як лялькі ў “кішэнях” сцэны лялечнага тэатра. Выглядала гэта даволі сюррэалістычна, нават крыху жудасна, і супрацоўнікі мэтра скардзіліся на няўтульнасць і псіхалагічны дыскамфорт. Гаўдзі на іх скаргі адказваў: “Усе мы лялькі Госпада”. Пры наяўнасці пэўнага жыццёвага досведу з гэтай думкай генія цяжка не пагадзіцца. Сапраўды, калі паводле Шэкспіру “ўвесь свет — тэатр”, дык чым мы не лялькі?
Далей
|
№ 52 / 1439 за 2019-12-28
Оперны форум: ці многа накалядавалі?
18 снежня завяршыўся Х Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. А праз дзень Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на правах заснавальніка і галоўнага арганізатара гэтага фестывалю правёў круглы стол, у час якога беларускія крытыкі падвялі некаторыя вынікі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|