art-блог № 13 / 1452 за 2020-03-28
Ператворым канцэрт у спектакль!
Салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзія Кузьміцкая і піяністка Алена Аляксеева, якая выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, даўно стварылі творчы тандэм, добра вядомы аматарам класікі. Штогод яны то ўдвух, то разам са студэнтамі рыхтуюць чарговае тэатралізаванае выступленне, ахопліваючы самыя розныя сцэнічныя пляцоўкі. Гэтым разам чуйнымі канцэртмайстрамі выступалі выхаванцы класа А.Аляксеевай, а імпрэза была прымеркавана да 180-годдзя рускага кампазітара М.Мусаргскага.
Далей
|
Эфектна і пераканаўча
Мастаку Віктару Мікіце спаўняецца 65 гадоў. Пад гэту дату ён падрыхтаваў персанальную выставу, дзе прадстаўлены ўвесь ягоны шлях ад першых работ, у якіх толькі-толькі вымалёўваецца характэрны почырк, да твораў, дзе адчуваецца ўпэўненая рука майстра і выразна акрэсленыя творчыя прыярытэты. Выстава працуе ў Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей
|
“Дзень” пасля “… Танга”
Адзін з майскіх вечароў стане днём афіцыйных народзінаў яшчэ аднаго маладога беларускага рэжысёра — Арцёма Пінчука, які добра вядомы як акцёр і спявак. На гэты дакладна неакрэслены час прэм’ера яго першага спектакля “Дзень” на нядаўна адкрытай эксперыментальнай сцэне ў родным для яго Новым драматычным тэатры. У тым, што дэбют абяцае быць удалым, пераканаў перадпрэм’ерны прагляд, што адбыўся яшчэ ў канцы лютага.
Далей
| |
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
Тэатр як прытулак для душы
Сёння — Міжнародны дзень тэатра лялек, а 27 сакавіка — Сусветны дзень тэатра. Але, падобна на тое, хутка гэтыя два святы зліюцца ў адно працягласцю на ўвесь тыдзень. Бо ў тэатрах лялек артысты ўсё часцей выступаюць жывым планам бы драматычныя акцёры. У сваю чаргу, эстэтыка тэатра лялек дый самі лялькі ўсё больш актыўна пранікаюць на сцэны драматычных тэатраў і нават, уявіце сабе, у оперу! Чарговы доказ — нядаўняя прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — “Коткін дом”.
Далей
| |
Хто сказаў “Мя-ў!”
Некалькі гадоў таму мы з жонкай наведалі Каталонію. У часе шпацыру па Барселоне на славутым бульвары Рамбла, які называюць “самай прыгожай вуліцай свету”, прыдбалі ў якасці сувеніра шыльдачку з выявай коткі і надпісам па-англійску “A HOME without CAT is just a HOUSE” (“ДОМ без КОТКІ ўсяго толькі БУДЫНАК”). І трэба ж было сустрэць так далёка ад свайго дома такі вось хатні афарызм! Яно і насамрэч так. Я зараз не памятаю, якая мэбля ці абоі былі ў нашым доме ў той ці іншы час, а ўсіх катоў і котак, што жылі побач з намі, памятаю па імёнах, знешнасці, характары, нават па тэмбры і інтанацыях голасу — Мурзік, Блэкі, Цігры, Балі, Фокса. А яшчэ кацяняты Лобзік і Лапка, якіх аддалі, як прынята казаць, “у добрыя рукі”. Цяпер гаспадыняй у нашым жытле лічыць сябе котка Нэля.
Далей
| |
№ 11 / 1450 за 2020-03-14
Спакой і гармонія, якіх нам не стае
Яшчэ некалькі стагоддзяў таму ў мастацтве жывапісу склалася субардынацыя жанраў. На ўзроўні падсвядомасці грамады яна існуе і сёння. У ёй крытэрый значнасці — прафесіяналізм. Лічыцца, што шматфігурную кампазіцыю намаляваць куды цяжэй, чым партрэт ці нацюрморт. Адпаведна, вышэйшая праява майстэрства — гэта нібыта батальны жанр, прыступку ніжэй займае сюжэтны жывапіс. Краявід жа знаходзіцца бліжэй да падмурка піраміды. Пры гэтым ён быў і застаецца, бадай, самым дэмакратычным жанрам. Не кожнаму інтэр’еру пасуе сюжэтнае палатно, парадны партрэт ці ню. А выява краявіду робіць утульным і палац, і офіс, і жытло паспалітага чалавека.
Далей
|
Альгіс Грышкявічус — пра палёты, сон, рэчаіснасць
Маштабная выстава Альгіса Грышкявічуса “Паралельныя ўяўленні” адкрылася ў сталічнай галерэі сучаснага мастацтва "Ў" па Кастрычніцкай. Гісторыю мастак распавядае беларускаму гледачу парадаксальную, зрэшты, магчымую ў марах. Але навошта чакаць выканання мары, калі ўсё можна зрабіць ужо зараз?
Далей
|
Аркестр тваёй краіны
Некалькі дзён таму Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча на чале са сваім бяззменным мастацкім кіраўніком Міхаілам Казінцом ажыццявіў найцікавы ваяж у далёкі снежны Навасібірск, дзе адбыўся IV Міжнародны фестываль аркестраў народных інструментаў “Струны Сібіры”.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|