art-блог № 16 / 1142 за 2014-04-19
“Куб Малевіча” ў айчынным выкананні
21 красавіка ў Мінску стартуе бадай беспрэцэдэнтная паводле сваіх маштабаў выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. З дапамогай яе куратара — дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў Наталлі ШАРАНГОВІЧ — мы паспрабавалі знайсці адказы на тыя пытанні, якія, трэба меркаваць, непазбежна паўстануць з гэтай нагоды ў неабыякавай публікі.
Далей
|
№ 15 / 1141 за 2014-04-12
Art: панарама і энергетыка
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адкрылася мастацкая выстаўка “ART-панарама” маладых беларускіх творцаў, якія жывуць і працуюць у Гродне і Мінску, а выстаўляюцца многія з іх па ўсім свеце. Аўтары, хоць і маладыя, дасягнулі высокага ўзроўню ў творчасці (шмат хто з’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ці членам Беларускага саюза мастакоў). Работы выкананы ў розных тэхніках, матэрыялах, стылістыцы. Кожны пры дапамозе абраных сродкаў выказвання імкнецца сцвердзіць свае светапоглядныя і эстэтычныя прыярытэты.
Далей
|
“Белыя росы”-2014
“Белые росы, Белые росы, беззащитны цветы...”, — перафразаванне вядомай песні “Ласкавага мая” дасціпна адлюстроўвала чаканні ў дачыненні да сіквела вядомага кінафільма Ігара Дабралюбава. Але ж безабаронным працяг славутай карціны не атрымаўся: рэжысёру новай стужкі Аляксандры Бутар, якая пагадзілася ўзяцца за ажыццяўленне складанага праекта, удалося-такі вытрымаць экзамен на стварэнне глядацкага кіно. На мінулым тыдні карціна “Белыя росы. Вяртанне”, пра якую вялося столькі размоў, была прадстаўлена на студыі “Беларусьфільм” пад час прэс-паказу.
Далей
|
Як намаляваць подых і вечнасць?
Шаснаццаць новых твораў заслужанага дзеяча мастацтваў краіны Уладзіміра Пракапцова ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава сталі надзіва цэласнай экспазіцыяй. Назва “Струны прасторы і часу”, пагадзіцеся, — вельмі паэтычная. Музычны падтэкст яе зразумелы. Міжволі не толькі ўглядаешся, але і ўслухоўваешся ў карціны...
Далей
|
A&B: Аўдыя & Відэа-1
У рубрыцы “Аўдыя & відэа” (або проста — “А&В”) прапануем міні-рэцэнзіі на работы, выдадзеныя айчыннымі выканаўцамі на фізічных носьбітах або выкладзеныя ў Інтэрнэце. Аўдыя/відэавынiкi паспрабуюць падводзіць музыкант (А), якім стаў гэтым разам Аляксандр Памідораў, і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” (В) Алег Клімаў.
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
Сам сабе кінастудыя
Беларускі глядач, не спешчаны прэм’ерамі айчыннага ігравога кіно, на мінулым тыдні атрымаў магчымасць пабачыць новую стужку. “Одолень-трава” — так называецца новая работа рэжысёра Андрэя Мычко, прэм’ера якой адбылася ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Гаворка ідзе пра кіно вытворчасці не буйных кінастудый, а купкі энтузіястаў, якія, тым не менш, знаходзяць сілы ды сродкі для стварэння кінапрадукту і данясення яго да гледача. У прыватнасці, “Одолень-трава” з красавіка выходзіць у рэспубліканскі пракат: карціну закупілі абласныя кінапракатныя арганізацыі. І, як кажа рэжысёр стужкі, “на зацікаўленасць з боку тэлебачання таксама разлічваем”.
Далей
|
Галерэя — і для дыскусій
У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адкрыта Галерэя імя Марыі і Валянціна Ягоравых, вядомых беларускіх жывапісцаў. Рэалізацыі ідэі стварэння галерэі садзейнічала кніга-альбом “Споведзь у фарбах”, якая выйшла напрыканцы мінулага года.
Далей
|
№ 13 / 1139 за 2014-03-29
Чэка-Бэка ды іншыя
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава праходзіць выстаўка “Шлях” скульптара Андрэя Вераб’ёва. Аўтар праславутага “Агурка”, усталяванага ў Шклове, і некаторых іншых гарадскіх скульптур побытавай тэматыкі, тут ён паўстае глыбокім, удумлівым майстрам-філосафам, здольным на нечаканыя мастацкія фантазіі і нават “хуліганства”. Канцэпцыйнасцю прасякнута і кожная работа паасобку, і цыклы-серыі твораў, і ўся выстаўка ў цэлым, пачынаючы з увахода. “А дзе ў вас нармальныя дзверы?” — пытаюцца збянтэжаныя наведвальнікі, не рашаючыся зрабіць крок. Бо ўваход аформлены ў выглядзе вялізнай замочнай адтуліны, “дзірка для ключа” ў якой нагадвае абрысы чалавечай фігуры. Нішто сабе — гэткі “пралом”, які асацыюецца яшчэ і з камедыйнымі “праходамі” праз сцяну-плот-акно ў мульціках ды кіно! Насамрэч, гэта сапраўдны ключ да ўсёй экспазіцыі, якая ў поўнай меры можа быць названа (як і творчасць А.Вераб’ёва ўвогуле) нават антрапалагічнай, антропацэнтрысцкай, а таксама шмат у чым парадаксальнай. У цэнтры большасці работ — чалавек. Але як па-рознаму ён выглядае! Нават на аўтапартрэтах. Скульптара цікавіць не знешняе падабенства, а ўнутраная сутнасць, выяўленая праз багатыя асацыятыўныя шэрагі: аўтапартрэт — гэта крыж, кніга, рыцарскае забрала, кроплі-падцёкі са свечкі, маска (у самых розных сэнсах — ад тэатральнай да псіхалагічнай). “Аўтапартрэт, з якога ўсё пачыналася” (1983) яднае традыцыі драўлянай скульптуры з біблейскай тэмай. “Партрэт на 40-годдзе” (2009) — падобны адначасова на крыж, прывід, кляновы ліст, паветраны змей. Далоні выглядаюць як дзівосная каменная кветка — накшталт чароўнай купальскай, што вось-вось заззяе цёплым таямнічым агеньчыкам. Чалавечы пачатак — праз постаць ці твар — бачны ў выявах свечкі, распіле дрэва, галінках, у музычных інструментах, рыбацкім круку, люстэрку, лямпачцы. Яшчэ часцей сустракаюцца “падвойныя” партрэты: цэлая энцыклапедыя пацалункаў, шматлікія спалучэнні твараў і масак, варыяцыі на тэму “інь і янь”.
Далей
|
А што ў “Працэсе”?
Пад час выстаўкі маладых беларускіх фатографаў “Працэс” публіцы было прапанавана не толькі ацаніць плён высілкаў дзевяці аўтараў, але і зазірнуць на іх “творчую кухню” і даведацца, з якіх настрояў, сумненняў, думак, імпульсаў “складалася” кожная фотасерыя. Выстаўка сталася своеасаблівай справаздачай адукацыйнага курса, што ладзіўся амаль цягам года пад кіраўніцтвам расійскіх выкладчыкаў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|