Сакавік. “Паўлінка” прыляцела!
Адкрыццё, прэм’ера, выпуск-запуск чагосьці важнага менавіта да свята — добра вядомая традыцыя. Да жаночага свята Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыў свой 101-ы сезон —
паводле зноў-такі традыцыі, “Паўлінкай”, дзе галоўная гераіня — дзяўчына, імя якой стала назоўным. Пасля чарады камічных і драматычных падзей гераіня ўсё ж яднаецца са сваім каханым —
хэпі-энд нашага спектакля, пастаўленага ў 1944-м, адрозніваецца ад п’есы.
Цяперашнюю Паўлінку іграе студэнтка-другакурсніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
культуры і мастацтваў Анастасія Варанкова. Яе педагогам у гэтай навучальнай установе з’яўляецца загадчык кафедры тэатральнай творчасці, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Іна Алексніна.
А сяброўкамі ды сябрамі, прычым і ў спектаклі і ў вучобе, сталі выхаванцы прафесара
той жа кафедры Зінаіды Пасюцінай. Скрозь паспяховыя жанчыны!
Далей