Галоўная / закон крэатыву: фармат якасці
закон крэатыву: фармат якасці № 21 / 941 за 2010-05-22
Заканадаўчае права на фінансавы эксперымент
Самадастатковасць аддзела культуры: аптымізацыя намаганняў
Універсальная перспектыва універмага і не толькі...
Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Пётр Чырко імгненна падтрымаў ідэю правядзення райвыканкамаўскай “лятучкі” з “К” ва ўмовах, так бы мовіць, мясцовых рэалій. Але цягам апошніх месяцаў сустрэчу даводзілася адкладаць: то Пётр Іванавіч быў заняты, як кажуць, “да мяжы”, то мне не выпадала зза іншага журналісцкага клопату. І ўсё ж вырашылі: адклад не ідзе на лад, таму 13 мая я прыехаў у Дзятлава. Але без пазаштатных карэктыў не абышлося: Чырко чакаў праверку па лініі Міністэрства сацыяльнай аховы, аўральна выехаў на раён. Таму сус трэліся з ім у досыць нязвыклым для нашых традыцый ных райвыканкамаўскіх “лятучак” фармаце: у біблі ятэцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына. Тым не менш, месца сустрэчы аказалася невыпадковым… Мо прэамбула і зацягнутая, але яна — для адзінага: на шы “лятучкі” сталі для рэгіёнаў звыклымі, чаканымі і ў пэўнай ступені карыснымі. Прынамсі, мясцовае кі раўніцтва ўсё часцей выкарыстоўвае палосы “К” для “агучвання” праблем і слушных прапаноў па іх эфек тыўным вырашэнні. Менавіта ў фармаце такой неабы якавай гутаркі на Дзятлаўшчыне я і даведаўся, чаму два мясцовыя буйныя культурныя праекты так і заста ліся неажыццёўленымі, з якой прычыны быў нявыка наны леташні план па аказанні платных культурных паслуг і як варта ўдасканаліць сферу рэгіянальнай ку льтуры, каб стала яна менш праблемнай у фінансава творчым плане.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
Без указальніка Шляхціча Завальню не адшукаеш
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё сяла: сацыякультурны зрэз
“К” зноў звяртаецца да тэмы турызму. І найперш нашу газету цікавіць унёсак кожнага з аддзелаў культуры Беларусі ў выкананне Нацыянальнай праграмы развіцця турызму. Бо, як сведчаць шматлікія матэрыялы, што друкаваліся ў “Культуры”, кавалак турыстычнага “пірага” культработнікі краіны пакуль толькі пачынаюць “каштаваць на смак”. Пра Расонскі раён мы пісалі тры гады таму. Калі гаворка вялася пра музейную справу, закранулі і турыстычную сферу. Газета распавяла аб тым, што даволі вялікім попытам у наведвальнікаў раёна карыстаецца маршрут “Блакітныя каралі Расонаў”, платныя экскурсіі ў Музей партызанскага побыту пад адкрытым небам, які размешчаны ля вёскі Роўнае Поле, Фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”…
Мінула тры гады. Што ж змянілася? Пры ўсіх відавочных станоўчых прыкладах працы (у раёне наладжаны выраб і продаж сувеніраў, задзейнічаны народны калектыў для абслугоўвання прыезджых, вядуцца платныя музейныя экскурсіі па раёне), як падалося, не ўсе магчымасці аддзела выкарыстоўваюцца напоўніцу.
Як сведчыць народная мудрасць, няма мяжы дасканаласці. Таму і артыкул гэты варта ўспрымаць не як спробу пошуку пралікаў мясцовага аддзела культуры ў турыстычнай сферы, а як чарговую нагоду разам паразважаць над перспектывамі сумеснай працы райвыканкамаўскіх структур у вырашэнні надзённых задач.
Далей
|
№ 19 / 939 за 2010-05-08
Рэквіем па каханні
Усё, што мы ведаем пра жанчыну, палягае ў неабсяжнай прасторы слова “міласэрнасць”. Вайна знаходзіцца, здавалася б, па-за межамі жаночай існасці. На франтах апошняй вайны ваявала звыш мільёна савецкіх жанчын — ад 15 да 30 гадоў. У беларускіх партызанскіх атрадах змагалася звыш 60 тысяч патрыётак. 12 беларусак сталі Героямі Савецкага Саюза: 3 — за гераізм і мужнасць на фронце, 9 — за ўдзел у партызанскім і падпольным руху.
Далей
|
І вечарыны ўспамінаў…
“Непарушная Вялікая Перамога” — гэтыя словы сталі лейтматывам патрыятычнага выхавання, якое зладжана ў Наваполацкай бібліятэцы імя Якуба Коласа ў сувязі са святкаваннем 65-годдзя Вялікай Перамогі.
Далей
|
...А зямля тут — святая, або Урокі патрыятызму па-кіраўску
Самадастатковасць аддзела культуры: 65-годдзе Вялікай Перамогі
Пад час Вялікай Айчыннай Кіраўшчына, як вядома, стала партызанскім краем. Дзейнічала тут 14 партызанскіх фарміраванняў. Нескаронасць раёна, мірныя жыхары якога ўсяляк падтрымлівалі народных мсціўцаў, выклікала хвалю жорсткіх фашысцкіх рэпрэсій. 15 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Боркі карнікі спалілі жывымі і расстралялі 1800 мірных насельнікаў. Кожная пядзя зямлі Кіраўшчыны паліта крывёю… Раён стаў вольным 28 чэрвеня 1944 года. А пераканаўчым напамінам пра ваеннае ліхалецце на кіраўскай зямлі засталіся 76 вайсковых пахаванняў, догляд за якімі сёння вядуць мясцовыя Cаветы сумесна з аддзелам культуры. У Борках жа насупраць помніка, узведзенага ў 1958-м, пяць гадоў таму з’явілася капліца; у 2006-м пабудавана Сцяна Плачу з пазнакай паселішчаў Магілёўскай вобласці, што разам з насельніцтвам былі знішчаны фашысцкімі катамі; у 2009-м паўстаў помнік перапахаваным ахвярам трагедыі ў Борках. Усе гэтыя аб’екты і сталі будучым мемарыяльным комплексам абласнога значэння. Ініцыятарам яго стварэння і адным з аўтарам вонкавага афармлення стаў аддзел культуры Кіраўскага райвыканкама. Больш за тое: мемарыял — гэта пункт адліку для сістэмнага наладжвання “культаддзелаўскіх” Урокаў Памяці, для правядзення яркіх мерапрыемстваў, аналагаў якім па крэатыўнасці асабіста я і не прыгадаю…
Далей
| |
№ 18 / 938 за 2010-05-01
Без ПК—ЦБС... А як жа прагрэс?
Як аксіёма ўспрымаецца тое, што аграгарадок — гэта не толькі адрамантаваныя і дагледжаныя аб’екты сацыяльнай сферы, у тым ліку — дамы культуры і бібліятэкі, але і вялікая колькасць разнастайных паслуг, якія, згодна з сацыяльнымі стандартамі, павінны аказваць гэтыя ўстановы мясцовым жыхарам. На жаль, бывае тое не заўсёды і не ўсюды. У Клецкім раёне Мінскай вобласці, куды гэтым разам выправіўся ў камандзіроўку, мясцовы аддзел культуры толькі падступаецца да выкарыстання ўсіх наяўных тэхнічных сродкаў у сферы абслугоўвання спажыўцоў культуры. Асабліва гэта датычыцца бібліятэчных устаноў раёна. Напрыклад, да 1 красавіка камп’ютэрная тэхніка ў сельскіх бібліятэках выкарыстоўвалася толькі… для ўнутранага карыстання. Ды і цяпер, праз месяц, з укараненнем новых відаў платных паслуг у Клецкай ЦБС, далёка не ўсё выглядае аптымістычна і бесклапотна. Магчыма, некаторыя праблемныя моманты, закранутыя ў артыкуле, падаў і надта завострана, але менавіта няўхільнае вырашэнне ўзнятых пытанняў, як падалося, станоўча паўплывае на больш сістэмнае і выніковае развіццё сельскай культуры ў Клецкім раёне.
Далей
|
№ 17 / 937 за 2010-04-24
Попыт —велізарны, а прапаноў мала
Насельніцтва Краснапольскага раёна пасля красавіка 1986-га зменшылася ледзь не напалову і склала 11 тысяч чалавек. Па вядомых прычынах “скасаваць” давялося шэраг сацыякультурных аб’ектаў, у тым ліку 16 клубаў, 18 бібліятэк… Але насельнікі рэгіёна не любяць згадваць часіны пакутлівага вагання: адсяліцца на новае месца жыхарства або застацца на Бацькаўшчыне. Тыя, хто засталіся, зрабілі многае для таго, каб раён жыў і працаваў у нармальным стваральным рытме. У дзень майго прыезду Краснапольшчына “прымала” абласны семінар па развіцці жывёлагадоўлі. “Прывязка” Краснаполля да мерапрыемства — больш чым яскравы доказ, што раён даўно і арганізавана перайшоў ад стадыі “выжываць” на ўзровень “жыць”. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік знайшоў час, каб дэталёва агледзець не толькі фермы і палеткі, але і Маладзёжны цэнтр “Міраж”, якім сёлета папоўнілася сетка ўстаноў культуры Краснапольшчыны. Агледзеў і застаўся задаволены: яшчэ некалькі гадоў таму гэты будынак колішняй крамы “Дзіцячы свет” пазіраў на адну з цэнтральных вуліц гарпасёлка выбітымі шыбамі занядбанасці. “К” была тут апошнім разам у 2008-м. А сёлета старшыня Краснапольскага райвыканкама Аляксандр Вятошкін заўважыў мне: “Калі б газета ваша ў нас часцей бывала, дык мо і станоўчых змен у культуры Краснапольшчыны было б больш”. У гэтых словах кіраўніка — і павага да выдання, і цвярозае ўсведамленне таго, што беспраблемнай сферу мясцовай культуры ніяк не назавеш: леташні план па аказанні платных паслуг не выкананы, кадраў хранічна не хапае, будынак Цэнтральнай бібліятэкі знаходзіцца ледзь не ў аварыйным стане, а краязнаўчы музей даўно патрабуе рамонту і якаснага абнаўлення экспазіцыі. У абмеркаванні праблемных пытанняў і шляхоў іх перспектыўнага вырашэння прынялі ўдзел намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Тамара КАВАЛЕНКА і начальнік мясцовага аддзела культуры Алена РАМАНЕНКА. Варта дадаць, што абедзве — ураджэнкі раёна. Першая за доўгія гады райвыканкамаўскай дзейнасці пачувае сябе ў “кантэксце” рэгіянальнага сацыякультбыту, нібы рыба ў вадзе. Другая адпрацавала на названай пасадзе год, але канкрэтнымі справамі паспела заслужыць “права голасу”.
Далей
|
№ 14 / 934 за 2010-04-03
Менеджэр Для міжабласнога “прарыву”
Аддзел культуры Бялыніцкага райвыканкама па выніках мінулага года заняў на Магілёўшчыне трэцяе месца. З леташнім планам па аказанні платных паслуг клубныя і бібліятэчныя ўстановы справіліся. Досыць выніковымі выглядаюць захады па этнаадраджэнні: школа рамёстваў запатрабаваная сярод дзятвы, а мясцовы арганізацыйна-метадычны цэнтр рэканструяваў дзявочы строй, характэрны для Бялыніцкага раёна, сабраў унікальную калекцыю з сотні мясцовых традыцыйных ручнікоў, навукова абгрунтаваўшы мастацкія ўласцівасці кожнага з іх. Выканана і заданне па росце сярэднямесячнага заробку работнікаў культуры… Але ўсё вышэйзгаданае ніяк не азначае, што аддзел культуры Бялыніцкага райвыканкама працуе ў “беспраблемным” фармаце. Аднак сутнасць тых праблем, па маім перакананні, не столькі вынікае з прафесійных пралікаў мясцовых работнікаў, колькі палягае ў прасторы, непасрэдна звязанай з перспектыўным развіццём галіны. Адзін толькі прыклад: аж у 153 населеных пунктах раёна няма стацыянарных устаноў культуры. Ды гэта не віна аддзела, а дэмаграфічная бяда рэгіёна: у асобных з аддаленых паселішчаў пражывае па 2-3 чалавекі! Іх абслугоўваюць, натуральна, аўтаклуб і аўтабібліятэка. Ява сённяшняга дня — узбуйненне (чытай: аптымізацыя) астатніх устаноў культуры. А вось іх планавае фінансаванне пад рэалізацыю канкрэтных творчых праектаў — пакуль што не больш чым мара.
Далей
|
№ 13 / 933 за 2010-03-27
Вядуць у бібліятэку... парэнчы з цвікамі
Сёлета, калі мы рыхтуемся адзначыць 65-годдзе Вялікай Перамогі, асаблівая ўвага ўладных структур скіроўваецца на ўсебаковую сацыяльную падтрымку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, гэтая катэгорыя грамадзян — людзі, неабыякавыя да сацыякультурных праблем. Менавіта з падачы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны “нарадзіўся” на старонках “К” гэты праблемны матэрыял. Наша газета не магла пакінуць па-за ўвагай ліст Іллі Аляксандравіча Барысава, які цягам вось ужо пятнаццаці гадоў узначальвае Скідзельскую пярвічную ветэранскую арганізацыю. Да таго ж, Ілля Аляксандравіч шмат гадоў з’яўляецца пазаштатным аўтарам нашай газеты. Гаворка ў ягоным лісце вялася пра гаротны стан Скідзельскай гарадской бібліятэкі № 1. З праблемнай сітуацыяй на месцы разбіраўся карэспандэнт “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|