На людным месцы № 39 / 1322 за 2017-09-30
Пра закладкі-закліканкі, свята капусты і “Князеўскую рассыпуху”
Статыстыка — рэч упартая: што ні кажы, а летам на нашу паштовую скрыню прыходзіць самая вялікая колькасць лістоў. І зразумела, чаму так адбываецца: у гэты час па ўсёй Беларусі ладзяцца шматлікія фестывалі і канцэрты, праходзяць дні вёсак і гарадоў ды іншыя культурныя акцыі. Але і цяпер, у верасні, падчас яшчэ аднаго лета — як кажуць у народзе, бабінага, — плынь лістоў і розных паведамленняў ад работнікаў культуры на адрас “К” не перапыняецца. Прадстаўляем дайджэст культурных мерапрыемстваў, што адбыліся ў розных кутках нашай краіны цягам апошніх некалькіх тыдняў.
Далей
|
№ 38 / 1321 за 2017-09-22
Жалуды і друкары
У Лідзе правялі фестываль кніг, на Мсціслаўшчыне кітайцаў вучылі беларускім танцам, Сынкавіцкай царкве споўнілася 610 гадоў, прафесійнае свята бібліятэкары краіны адзначалі на мінулым тыдні вячоркамі ды кніжнымі начамі. “К” разбірае лісты ў рэдакцыю з навінамі культурнага жыцця ў рэгіёнах.
Далей
|
№ 37 / 1320 за 2017-09-16
Каляровыя ноткі фестывальных дзівосаў
Верасень — нагода згадаць летнія перамогі і падарожжы. Адбіткамі жнівеньскага сонца прасякнутыя лісты ў рэдакцыю “К” на гэтым тыдні. Успаміны пра дасягненні і творчыя знаёмствы дапамагаюць культработнікам напоўніцу зарадзіцца энергіяй для здзяйсненняў у новым сезоне.
Далей
|
Сакрэт за рамай крыецца
У 1957 годзе Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею калегі з Львоўскага гістарычнага музея перадалі партрэт невядомага мастака “Тадэвуш Касцюшка”, датаваны ХІХ стагоддзем. Сёлета распачалася рэстаўрацыя жывапіснага палатна. І тут нас напаткала дзівоснае адкрыццё.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Відовішча, вартае караля
Зэльвенцы надзвычай беражліва ставяцца да сваіх традыцый. Гэта ў дзясяты раз пацвердзіў Ганненскі кірмаш, які гучна прайшоў 25-26 жніўня.
Далей
|
Хто пераспявае Жужу?
Пакуль ніхто. Справа ў тым, што “Вясёлы Жужа” — гэта адкрыты фестываль-конкурс сярод дзяцей ад 3 да 11 гадоў, які другі год ладзіць Гальшанская школа мастацтваў. Жужу (працалюбівую пчолку) прыдумала дырэктар ДШМ Наталля Трот. Сёлета паспаборнічаць не толькі ў вакале, але і маляванні, мастацкім слове ды інструментальнай музыцы ў Гальшанах сабралося 400 дзяцей з усёй Беларусі. Конкурс ладзіўся за пазабюджэтныя сродкі ў рамках майскага фэсту “Гальшанскі замак”. Папулярнасць абедзвюх падзей — надзвычай яркіх і відовішчных — расце год ад года. Менавіта ля слаўных замкавых муроў юныя таленты нашай краіны пачынаюць верыць у свае сілы. Застаецца толькі пажадаць Наталлі Віктараўне сіл і цярпення ў далейшым “гадаванні” Жужы. “Мядовая” творчая справа — клапатлівая. А ў дырэктара яшчэ і асноўная дзялянка працы маецца — навучальная. Але, на радасць вучняў і іх бацькоў, Наталля Трот і з гэтым спраўляецца як мае быць. Перад навучальным годам школа займела новы дах і вокны. Неўзабаве будзе адрамантаваны і фасад школьнага будынка.
Далей
|
№ 35 / 1318 за 2017-09-02
Рэха летняй пары
Успамін пра лета яшчэ доўга будзе грэць душу. Як для мяне, дык самым “гарачым” уражаннем стаў фестываль жывой музыкі “Камянецкі Драйв”, які ладзіцца ўжо пяты год. І што паказальна, маладзёжны праект ініцыяваў і рэалізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага райвыканкама на чале з Мікалаем Громікам. Інакш кажучы, нашым аддзелам, як бы яны ні скардзіліся на фінансавую нішчымніцу, — усё па плячы. Было б жаданне. А яно ёсць. Таму праект ажыццяўляецца за пазабюджэтны кошт. Сярод спонсараў — дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Па словах Мікалая Громіка, на ўдзел у сёлетнім “…Драйве” было пададзена каля 200 заявак з Беларусі, Расіі, Польшчы. Цягам двух дзён у гарадскім парку выступіла два дзясяткі музычных калектываў. Набярыце ў пошукавіку “Камянецкі Драйв”, паслухайце, як гучыць рок (у тым ліку — і беларускамоўны) ля Белавежы, пераканайцеся ў якасці гуку і святла. Вы атрымаеце гарантаванае задавальненне і пачнеце збірацца да паездкі ў Камянец. Хтосьці слухае ўвосень вальс бастон і сумуе, я ж падпяваю гурту Slade і радуюся нават дажджлівым вераснем.
Далей
|
№ 34 / 1317 за 2017-08-26
Ад яблыка да памідора
Лета — на фінішы, але творчае напружанне ў рэгіёнах не спадае. І справа не толькі ў дажынках, якія немагчыма ўявіць без удзелу клубных ды бібліятэчных работнікаў. У “рэпертуары” аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі хапае іншых мерапрыемстваў, што вызначаюцца якасцю ды арыгінальнасцю. Узяць да прыкладу, “Яблычны Спас” у Алашках. Гэтае абласное свята на Шаркаўшчыне даўно стала брэндавым. І ладзіцца яно ў вёсцы, дзе жыў і працаваў садавод Іван Сікора, які вывеў 500 гатункаў яблыкаў, сто — ігруш, займаўся вырошчваннем сліў, бэзу, ружаў. У Алашках ёсць музей садавода і сядзіба, якую ён узвёў сваімі рукамі. Побач — помнік яблыку (ёсць такі і ў райцэнтры, і на павароце да Алашак), сцэна. Падчас свята быў канцэрт, працавала кавярня, можна было купіць сувенір, пачаставацца яблыкамі. Словам, мерапрыемства атрымалася і якасным, і арыгінальным. Ушаноўваўся не толькі яблык, але і знакаміты селекцыянер. Падвойны брэнд для вёскі і раёна. Дадам толькі, што ў Алашках можна прыдбаць і саджанцы ўнікальных яблынь. Калі пра гэта даведаюцца ўсе зацікаўленыя, у тым ліку і інвестары, свята можа стаць рэспубліканскім.
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
Неба, крылы ды сябры
Калі вы ў апошні раз хадзілі ў госці ці прымалі іх? А вось работнікі культуры Іўеўшчыны робяць гэта з зайздросным пастаянствам. Запрашаюць да сябе суседзяў, потым самі адпраўляюцца на гасцяванне. Падчас нашага з Канстанцінам Антановічам журналісцкага аўтатура пабывалі ў гарадскім пасёлку Юрацішкі як раз у той момант, калі кіраўнік мясцовага дома культуры Алена Гурына рыхтавалася да свята “Добры дзень, суседзі” і чакала гасцей з вёскі Лаздуны. Крыху пазней мы прысвяцім культуры Іўеўскага раёна асобны вялікі матэрыял.
А цяпер — пра навіну, што з’явілася днямі ў сацыяльных сетках: “суседскае” свята ў Юрацішках прайшло, як і заўжды, удала і аблашчыла цяплом сяброўства кожнага з удзельнікаў. Былі падведзены вынікі конкурсу “Лепшы гаспадар сядзібы” і “Першы кулінар”. Пасля канцэртнага выступлення мастацкай самадзейнасці прайшла начная дыскатэка. Цяпер работнікі культуры Юрацішкаў самі збіраюцца ў госці.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|