На людным месцы № 48 / 1331 за 2017-12-02
Піліпаўскія папрадухі ды кудзялькі
У нашу рэдакцыю зайшоў Іван Спосабаў і распавёў, што Мінскі гарадскі кінаклуб Уладзіміра Высоцкага, заснавальнікам і кіраўніком якога ён з’яўляецца, запланаваў шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя з дня нараджэння вялікага барда і артыста. 21 снежня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна пройдзе баль-маскарад, а 17 студзеня ў ДК МТЗ — канцэртная праграма “Мой фініш — гарызонт”. Падчас гэтых мерапрыемстваў песні Высоцкага выканае Аляксей Нежавец.
Далей
|
№ 47 / 1330 за 2017-11-25
І можна пасядзець на дзяжы
Трошкі крыўдна становіцца, калі праглядаеш рэдакцыйную пошту і бачыш: хтосьці з работнікаў культуры турбуецца за імідж свайго раёна і дасылае інфармацыі рэгулярна, а хтосьці з месяца ў месяц ігнаруе гэтую магчымасць. Відаць, залежыць тут усё ад маштабаў падпіскі на “К”. Рэгулярна друкуецца ў газеце той, хто пастаянна яе чытае. З гэтай нагоды ўзрадавала тое, што прыйшла ўрэшце навіна з Шуміліншчыны (лепей позна, чым ніколі). Дырэктар Шумілінскага раённага дома рамёстваў Анжэла Сяргеева паведаміла пра тое, што метадыст-майстар па саломкапляценні Наталля Сцержанкова стала сёлета найлепшым майстрам традыцыйных рамёстваў Віцебшчыны. Яе павукі-абярэгі, па словах кіраўніка ўстановы, лічацца надзвычай самабытнымі і арыгінальнымі.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Ветракі і скрыпка Паганіні
Пачнем з надзвычай важнай асобы. Пра Міхаіла Солапава — настаўніка і прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанага дзеяча мастацтваў краіны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэна Францыска Скарыны — напісала Наталля Кардашова, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі. У гэтай установе прайшоў канцэрт, прымеркаваны да 93-годдзя Міхаіла Рыгоравіча.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
І тоны дапамогі
Урэшце прыйшоў ліст пра асобу. Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Палаца мастацтваў Бабруйска Наталля Чорная піша пра Сяргея Лукашэвіча, што 35 гадоў кіруе ансамблем танца “Юнацтва”. Гэты час яна назвала “цудоўнай ды шчаслівай гісторыяй творчага жыцця, якое ствараў ініцыятыўны чалавек, самаахвярна ўлюбёны ў сваю справу”. У выніку “Юнацтва” стала Заслужаным аматарскім калектывам
Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
“Мікеланджала” з бензапілой
Люблю нестандартныя лісты. Парадаваў, да прыкладу, настаўнік прафесійна-тэхнічнага каледжа гарпасёлка Відзы, што на Браслаўшчыне, Леанід Дзікцяроў. Ён, аказваецца, стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам мастацкага фільма, прэм’ера якога адбылася ў Відзаўскім ДК. Стужка, калі казаць сцісла, — пра магчымыя наступствы сужыцельства без шлюбу ў маладзёжным асяроддзі. Леанід кіруе прадзюсарскім цэнтрам, сам адшукаў сцэнарыста (Фёдар Палачанін з Докшыцаў), аўтараў музычнага афармлення і песень (Леанід Лаўрыновіч з Браслава і Вольга Беразень з вёскі Нурвянцы Браслаўскага раёна).
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
“Сумую па паху лазы”
Тэма ўзаемадзеяння кіраўніцтва раёна і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — бясконцая ды надзвычай паказальная. Асабліва калі ўзаемадзеянне гэтае — узаемакарыснае, заснаванае на двухбаковым паразуменні. “К” пісала неяк, што менавіта ў такім шчыльным творчым саюзе дзейнічаюць работнікі культуры Глыбоччыны. Старшыня мясцовага райвыканкама Алег Морхат — аўтар многіх культурных пазабюджэтных праектаў, скіраваных на стварэнне станоўчага іміджу раённага цэнтра. Спачатку ўзніклі рэкламныя банеры ля горада, якія распавядалі пра тутэйшыя брэнды: “Вішнёвы фэст”, згушчонку, унікальныя абрады. Праект аказаўся доўгатэрміновым.
Далей
|
№ 42 / 1325 за 2017-10-21
Дрэс-код для краязнаўства
Калі доўга не пішу пра бібліятэкараў і іхнюю клапатлівую кніжную справу, становіцца ніякавата. Не ў сваёй талерцы сябе адчуваю. Цяпер — якраз тая сітуацыя. Таму тэрмінова звязаўся з Віктарам Бузаноўскім, адзіным мужчынам-бібліятэкарам на ўвесь Асіповіцкі раён. А мо і на ўсю Беларусь. Віктар Антонавіч распавёў, што школа ў роднай вёсцы Градзянка ўжо зачынена, але чытачоў хапае, кніжнымі паступленнямі ён задаволены, а пэўныя школьнікі нават з мамамі ў бібліятэку прыходзяць. Узорнай у гэтым плане была сям’я Пятроўскіх. Аднак дзеці вырастаюць і раз’язджаюцца па свеце. А яшчэ ходзяць да Бузаноўскага пенсіянеры, бо на рэкламным шчыце ля ўстановы сярод бясплатных паслуг пазначана і такая: “Пагаварыць з бібліятэкарам”. Дарэчы, шчыт гэты днямі скралі. Кніжкі вучаць дабрыні толькі тых, хто іх чытае. І бібліятэкар перакананы, што злодзей — не ягоны кліент. Вось так мяняецца вёска. Якой бы была яна на сёння, каб не кніжніцы? Пра ўсё гэта і гаварылі вяскоўцы на бібліятэчным мерапрыемстве з нагоды Дня маці. Гэтае свята ў рэспубліцы стала галоўнай падзеяй апошніх дзён, што заўважна і па рэдакцыйнай пошце.
Далей
|
№ 41 / 1324 за 2017-10-14
Дзень, як тыдзень, тыдзень, як год… культуры
Я толькі што з адпачынку. Хоць і вырас ля лесу, але столькі грыбоў як сёлета, ніколі не збіраў. Так што задавальненню няма мяжы! Люблю восень за выразнасць фарбаў, шчодрасць садоў і гародаў.
А тут як раз Аліна Санюк з Ашмянаў паведаміла пра традыцыйныя кастрычніцкія кірмашы. Нават цэны распісала. Кіло бульбы, да прыкладу, 30 капеек каштуе, а яблыкаў — рубель. Так захацелася гэтымі днямі ў Ашмянах пажыць! А яшчэ хрызантэмы прадаюцца. І акампанемент гандлю — незвычайны: канцэртныя нумары народнага ансамбля цыганскай песні раённага цэнтра культуры “Джана
Рома”. Уяўляеце, якія каляровыя ў Ашмянах кірмашы? Марыля Радовіч пазайздросціць!
А яшчэ восень — бясконцая крыніца натхнення, якое яна нязменна дорыць творчым асобам.
Невыпадкова Дзень работнікаў культуры адзначаецца ў кастрычніку, і святу дадаюць урачыстасці барва клёнаў ды золата бяроз.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
Золата восеньскіх святаў
Як выбіралі супербабулю ў Навагрудку, чаму на Дзятлаўшчыне шукалі ў саломе кукурузу, навошта бібліятэка Браслава далучылася да міжнароднага руху Little Free Library ды іншыя навіны з рэгіёнаў — у чарговым аглядзе пошты ў рэдакцыю “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|