На людным месцы № 3 / 1338 за 2018-01-21
Бывай, ёлачка, бывай!
Наш узорны дворнік сёння зранку радаваўся: міжсезонне скончылася, выпаў снег — ёсць праца. Ён зранку шкрэб асфальт сваёй вялікай фанернай рыдлёўкай і весела мармытаў штосьці пра разняволенасць чалавека, які ўдасканальвае асяроддзе да стану гармоніі. У адрозненне ад яго, сезонніка, праца ў работнікаў нашай культуры ёсць заўсёды. Чарговая плойма лістоў на адрас рэдакцыі яскрава тое пацвярджае. Пішу гэтыя радкі 18 студзеня. Заўтра — Вадохрышча. А да нас усё паступае пошта з інфармацыяй пра калядаванні ды шчодрыкі.
Далей
|
Віркаўскія Каляды: “куры”, “цыганы” і “Гарэзы”
Штогод я выязджаю на Стары Новы год у беларускую глыбінку, каб на ўласныя вочы пабачыць жывыя калядныя абрады. Ледзь не з першай вандроўкі імкнулася распавесці аб пабачанным на старонках СМІ. І цяпер ужо не адрозніш, што першаснае: навуковае даследаванне, збор інфармацыі для маніторынгу стану элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, ці імкненне распавесці чытачам нешта цікавае.
Далей
|
№ 2 / 1336 за 2018-01-13
“Сабачы вальс” у карнавальную ноч
Занадта сарамлівы студзень пакуль. Пра бадзёры марозчык з нетаропкім снегам застаецца толькі марыць. Мо люты будзе больш смелым?
У чаканні казачнай зімы спрабуем заспакоіць сябе тым, што не бывае кепскага надвор’я, а дождж і слота — нябесны дарунак тым, хто ўмее чакаць сонейка. Але як бы там ні было, клубныя ды бібліятэчныя мерапрыемствы ніхто не адмяняў. Галоўным сённяшнім успамінам застаецца навагодняя карнавальная ноч — бліскучая, таемная, радасная. Хто пасля гэтага засумняваецца ў тым, што асноўная задача нашых работнікаў культуры — стварэнне добрага настрою? А цяпер чытайце шматлікія гэтаму доказы.
Далей
|
№ 52 / 1335 за 2017-12-30
Вось якім ты быў, 2017-ты
Напрыканцы года мы вырашылі звярнуцца па тэлефоне да кіраўнікоў абласной культуры і пацікавіцца, чым адметны быў для іх 2017-ты. Атрымалася, як нам падаецца, выразная мазаіка падзей, фактаў і дасягненняў, якая сваёй яскравасцю яшчэ раз пацвердзіла: наша нацыянальная культура развіваецца імкліва, і кожны год гэтага руху не падобны на папярэдні.
Далей
|
Тук, тук. Хто там? Снегавік!
Хочацца лёгкага марозчыку і нетаропкага прыгожага снегападу. Без гэтага якая казка Новага года? Спрэс проза дажджлівага золкага снежня. Дзятва на двары разы тры спрабавала вылепіць снегавіка, атрымлівалася нешта бруднае, сюррэалістычнае. І так па ўсёй Беларусі. Вось у якіх умовах даводзіцца працаваць нашым работнікам культуры. Але трэба аддаць ім належнае: з абавязкамі сваімі яны спраўляюцца на “выдатна”: ствараюць казачны навагодні настрой.
Далей
|
№ 51 / 1334 за 2017-12-22
Зюзя на дварэ — куцця на стале
Сябры мне кажуць: “Што ты ўсё пра Зюзю ды пра Зюзю. Мы пра яго толькі ад цябе і чуем. Які ён? Мо такі ж дакладна, як і Дзед Мароз?” Са студэнцтва філфакаўскага памятаю, што не такі. Абклаўся я старымі дапаможнікамі па язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. І вось ён — збіральны вобраз нашага Зюзі. Бог зімы і холаду. Зюзець — значыць, мерзнуць. Жыве ў лесе, прачынаецца перад Калядамі. Блукае паміж елак басанож, у расхрыстаным кажуху, без капелюша і з жалезнай даўбнёй у руцэ. Адзінае падабенства з Дзедам Марозам — даўгая белая барада. Калі Зюзя не ў гуморы, стукае даўбнёю ў пень. Задобрыць злога старога можна толькі куццёй. Тады становіцца ён лагодным, можа нават у сялянскую хату зайсці, гаспадароў пра завіруху папярэдзіць.
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Work in progress беларускага кіно
Дзень беларускага кіно — добрая нагода не толькі для таго, каб зірнуць у мінулае нацыянальнага кінематографа, але і каб абмеркаваць яго цяпершчыну, праверыць на трываласць кіно сённяшняга дня. Напярэдадні 17 снежня паспрабуем вызначыць галоўныя падзеі і працэсы беларускага кіно ў 2017 годзе.
Далей
|
Салёны гурок з крапівою
Такую акцыю ў Зэльвенскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці правялі ўпершыню. Гэта быў адкрыты конкурс на самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні рэгіёна “Гатуем сваё”. Як паведамляе загадчык аддзела па развіцці народнай творчасці згаданай вышэй установы Алена Ламека, кулінарнае свята арганізавалі Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, фермерская гаспадарка “Верас” пры падтрымцы аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Далей
|
№ 49 / 1332 за 2017-12-08
Дзе Лойма, а дзе Кікімара
Вы адчуваеце, як перадсвяточны настрой бярэ ў палон вашу збузаваную Піліпаўкай душу? Прыбраныя фасоністыя ёлкі ў крамах. Безліч гірляндаў-ліхтарыкаў на кожным кірмашы. Нават шэрае неба адбіваецца ў бліскучых цацках-шарах радаснымі сонечнымі пералівамі. На носе — Новы год! Напружаны час прыемнай арганізацыйна-падрыхтоўчай мітусні.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|