На людным месцы № 11 / 1346 за 2018-03-17
Якая кавенька — сезон амаладжэння!
У рэдакцыю заскочыў мой даўні знаёмы — дырэктар Козінкаўскага дома культуры і кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Радуніца” Мікола Туравец. (Козінкі — маленькая вёсачка ці не ў прыгарадзе Мазыра.) З вашага дазволу, я — трошкі пра Міколу Васільевіча. Задавальненне ад прачытанага — гарантую. Дык вось, будучы работнік культуры пачаў граць на гармоніку з… чатырох гадоў. Заўважыў, як на вяселлі музыка паклаў “струмэнт” на лаву, падхапіў яго і зайграў.
І па сёння шчыра не разумее: “Як гэта можна не ўмець граць на гармоніку?”
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Кніга на аўтобусным прыпынку
Пачнём з падзей, што адбываюцца гэтымі днямі ў сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі — Наваполацку. З 1 сакавіка, як распавядае дырэктар дзіцячай мастацкай школы імя Івана Хруцкага Аксана Тарасікава, у навучальнай установе працуе персанальная выстава Сяргея Прывады. Мастак пэўны час працаваў выкладчыкам згаданай мастацкай школы. У экспазіцыі — больш за 25 ягоных работ. Гэта графіка і выкананая ў арыгінальнай тэхніцы пастэль. Выстава называецца “Набываючы майстэрства” і адлюстроўвае прыгажосць Наваполаччыны.
Далей
|
№ 9 / 1344 за 2018-03-03
“Лапатная” забава бадзяжных артыстаў
Даўно нам пра аўтаклубы не пісалі. А іх актыўная дзейнасць ва ўмовах лютаўскіх маразоў — тэма надзвычай актуальная. Візіт самадзейных артыстаў ў аддаленую вёску — заўжды гарантаванае свята для яе нешматлікіх жыхароў і ці не подзвіг для работнікаў мабільных устаноў культуры. Вось за такія “подзвігі” па леташніх выніках аўтаклуб Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці стаў найлепшым
на Віцебшчыне.
Далей
|
№ 8 / 1343 за 2018-02-24
Музеі розныя бываюць
Зацікавіўся, ці ёсць у сеціве звесткі пра самую дрэнную карціну ў свеце. Азадачыў пошукавік і вельмі здзівіўся, калі Інтэрнэт выдаў інфармацыю пра амерыканскі прыватны Музей кепскага мастацтва. Установа з’явілася ў 1993 годзе, мае аддзяленні ў трох гарадах. Адзін з заснавальнікаў — антыквар Скот Уілсан. Музейнае крэда наступнае: адзначаць працу мастакоў, чые работы не былі ацэнены ні ў адным іншым музеі.
Далей
|
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
Маладога агранома пакахаць
Тэлефаную ў Крэўскі дом культуры, што на Смаргоншчыне. Адказваюць: “Выбарчы ўчастак слухае”. Аказваецца, дырэктар установы Жанна Бартош кіруе яшчэ і працэсам выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Справа для работнікаў культуры звычайная. Але цікавіла мяне не толькі гэта. Клубная ўстанова ў Крэве запомнілася калісьці тым, што хоць і наведаў яе познім вечарам, аднак не пашкадаваў: у гуртках займалася вялікая колькасць дзяцей. Так што клубнае жыццё тут — надзвычай актыўнае.
Далей
|
№ 6 / 1341 за 2018-02-11
Экспрэс да станцыі “Танцулькіна”
Галоўныя навіны дасылаюцца на адрас рэдакцыі, безумоўна, з сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі — Наваполацка. Як паведаміла спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Ганна Казакова, днямі распачалася акцыя “Лілея сяброўства”, якая цягам года адлюструе творчую сувязь культурнай сталіцы-2018 з гарадамі-пабрацімамі. А такіх у Наваполацка аж 20 — з Латвіі, Расіі, Кітая. Адкрыў праект канцэрт-лёсаванне творчых калектываў агульнаадукацыйных школ.
Далей
|
№ 5 / 1340 за 2018-02-02
“Я жыву, і значыць — я кахаю!”
Мы пазнаёміліся так. У аўторак (яшчэ і дзевяці ранку не было) у рэдакцыю патэлефанавала загадчыца Пятрышкаўскай (Мінскі раён) сельскай бібліятэкі Алена Макарчык. Выклала прыкладна наступнае. Ёй надакучылі шматлікія памылкі ў беларускіх часопісах і газетах, а таксама — грубыя моўныя недакладнасці, мякка кажучы, дыктараў ды вядучых нашага тэлебачання. “Я і не тэлефанавала б, — працягвала Алена Васільеўна, — каб не разгарнула № 4 “К” і ў адной з інфармацый у слове “атрымліваюць” не знайшла мяккага знака!” І гэта, па словах бібліятэкара, стала апошняй кропляй у чашы цярпення. Бо, маўляў, “К” яна паважае не толькі з-за таго, што газета патрэбна ў працы, але і па прычыне яе моўнай чысціні.
Далей
|
№ 4 / 1339 за 2018-01-27
“Лялечкі”, грыбны квас ды экалогія
У культуры нельга похапкам, адно толькі — грунтоўна і засяроджана. Так хлебароб у чаканні сяўбы сартуе насенне, рыхтуе сеялкі, ужо сёння працуе на будучы важкі ўраджай. Нацыянальная культура ўвогуле паяднаная з сельскагаспадарчым цыклам, бо абслугоўвае яго, надае духоўнасці, дадае да працы песню. Так, зіма для работніка культуры — час асэнсавання. Аглядваемся, аналізуем, робім высновы, вучымся, хто на чужых памылках, хто — на сваіх. Хтосьці спявае песню, хтосьці складае яе.
Далей
|
Тэрпсіхора з шармам
Узорная студыя сучаснага бальнага танца “Шарм” прадстаўляла Смалявічы ў канцэртнай праграме “Міншчына — ты сэрца Беларусі”. Вечар, прысвечаны 80-годдзю Мінскай вобласці, адбыўся ў сярэдзіне студзеня ў Палацы Рэспублікі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|