|
|
|
Бамонд: опера, балет№ 22 / 942 за 2010-05-29
А вы паляцелі б у свет Шапэна?
 Замест тэатральнага званка ў нашым адноўленым Вялікім тэатры гучыць мелодыя Паланеза Ф.Шапэна. Многія здзіўляліся: якое дачыненне яна мае да нашага Опернага? Шапэн, як вядома, ні опер, ні балетаў не пісаў. Цяпер гэтае пытанне — залішняе: на нашай сцэне ў Год вялікага музыканта адрадзілі балет “Шапэніяна”, пастаўлены на пачатку мінулага стагоддзя знакамітым М.Фокіным паводле аркестраванай фартэпіяннай музыкі польскага рамантыка. Прычым менавіта гэты Паланез становіцца ў балеце уверцюрай і кодай, быццам ствараючы нябачную арку над астатнімі творамі геніяльнага майстра.
Далей
|
Ідзём на кантакт
 У сталіцы з’явілася яшчэ адна оперная трупа — эксперыментальная. Першай яе пастаноўкай сталася неўміручая класіка — “Любоўны напой” Г.Даніцэці, перакладзены ўсяго для... дзесятка ўдзельнікаў, уключаючы работнікаў сцэны і грымёраў. Чым не гатовы выязны спектакль?
Далей
|
№ 13 / 933 за 2010-03-27
Адчуць нерв “Набука”
 Прэм’ера оперы “Набука” Дж.Вердзі прадэманстравала новыя сцэнічныя магчымасці Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Перад трупай адкрыліся папраўдзе новыя шляхі. Засталося хіба вызначыць, па якім з іх крочыць да новых творчых вяршынь. Паспрабуем разабрацца?
Далей
|
№ 50 / 918 за 2009-12-12
Тэатр паказу ці суперажывання?
 Пастаноўка ў Маскоўскім камерным тэатры Б.Пакроўскага чэхаўскіх опер С.Картэса — “Юбілей” і “Мядзведзь” — аказалася “прымеркаванай”, калі можна так сказаць, адразу да двух юбілеяў пачатку наступнага года: у студзені споўніцца 150 гадоў з дня нараджэння А.Чэхава, у лютым С.Картэс адсвяткуе свае 75. Такое “знітаванне” не толькі творчасці, але і знамянальных дат пісьменніка і кампазітара здаецца лёсавызначальным. Абодвух іх папраўдзе звязвае вялізная любоў да людзей, якая, тым не менш, прывяла да розных і адначасова такіх блізкіх прафесій: калі доктар лечыць цела, дык творца (і асабліва кампазітар) — душу.
Далей
|
Вярблюд і web-люд
Ці ведаеце вы казку: “Жылі-былі... папяловыя чалавечкі”? А вось казку пра Папялушку ведаюць усе. І варыяцый на яе так многа, што, мабыць, калісьці пад чарговы бой гадзінніка “папялушкава-папялястыя” прынцэсы авалодаюць усім светам. Бо дзявочымі марамі яны ўжо кіруюць, падштурхоўваючы да формулы: ПРЫНЦ дзеля ПРЫНЦыпу. Якім жа стала цяперашняе балетнае прачытанне — на музыку С.Пракоф’ева?
Далей
|
№ 44 / 913 за 2009-10-31
Хто змагаецца з… Вердзі?
Прэм’ера оперы Дж.Вердзі “Трубадур” у нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, якая сталася сумесным беларускагаландскім праектам з удзелам шведска-нямецкіх пастаноўшчыкаў, была названа на прэс-канферэнцыі гістарычнай падзеяй, што стварае новую тэатральную эстэтыку. Ну як пасля такой заявы абмінеш саму з’яву?
Далей
|
№ 34 / 902 за 2009-08-22
“Каб зазнаць і ў будзень свята...”
Загадчык Курынскай сельскай бібліятэкі Віцебскага раёна Вольга Рыбакова — майстрыха на ўсе рукі: з саломкі, бяросты, лазы вырабляе адмысловыя кошыкі, бутэлькі, лапці, каралі-круглякі...
Далей
|
№ 20 / 888 за 2009-05-16
У Егіпет... са сваім сланом
 Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі вярнулася з гастролей па Егіпце і Сірыі. 16 дзён, 11 спектакляў, у Егіпце — 6 паказаў “Спартака”, у Сірыі — 5 “Рамэа і Джульета”.
“За дужкамі” гэтай немудрагелістай статыстыкі — значны фінансавы прыбытак, што ідзе ў бюджэт нашай дзяржавы. Але чым вымераць прэстыж айчыннага тэатра і ўсёй Беларусі, які напрацоўваецца бліскучымі выступленнямі нашых артыстаў у далёкім замежжы?
Далей
|
№ 17 / 885 за 2009-04-25
Лявоніха з гармонікам
 Дзяржаўнаму ансамблю танца Беларусі сёлета — паўстагоддзя. Урачыстасці запланаваны на восень, але творчыя здабыткі не падпарадкаваны календару. Таму напярэдадні нядаўняга выступлення калектыву ў Канцэртнай зале “Мінск” дырэктар — мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч запрасіў журналістаў на прэс-паказ сваіх прэм’ер.
Далей
|
Назад |
№ 36 (956) / 4 - 10.09.2010г.