погляд з ХХІ стагоддзя № 16 / 936 за 2010-04-17
Красавіцкімі Крокамі
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прадставіў сваім гледачам прэм’ерную пастаноўку, прысвечаную 65-годдзю Вялікай Перамогі, — спектакль “У спісах не значыўся” Барыса Васільева.
Далей
|
№ 50 / 918 за 2009-12-12
“Выйшаў сейбіт сеяць на нівы свая…”
Нашы чытачы, думаецца, добра памятаюць нядаўні артыкул кінарэжысёра Уладзіміра Арлова “Жыццё…”, распятае неаднойчы”, прысвечаны гісторыі стварэння і шляху да гледача фільма па сцэнарыі Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Далейшыя даследаванні лёсу стужкі пасля публікацыі “К” дапамаглі Уладзіміру Арлову сустрэцца з яе стваральнікамі. Расповед пра тыя сустрэчы аўтар прапанаваў “Культуры” ў артыкуле “Фанфан-цюльпан Уладзіміра Караткевіча”, які, дарэчы, выйшаў у свет у адзін дзень з тэлепрэм’ерай “фільма пра фільм” у рамках праекта “Зваротны адлік” на АНТ. Сёння ж перад вамі другая частка ўспамінаў удзельнікаў тагачасных здымак Караткевічавай стужкі
Далей
|
№ 49 / 917 за 2009-12-05
“Фанфан-цюльпан” Уладзіміра Караткевіча
Кажуць, калі тэма — вычарпана, дык не мае сэнсу за яе брацца зноў. Гэтага пастулата трымаўся і я да надрукавання ў “Культуры” майго аб’ёмнага артыкула “Жыццё…”, неаднойчы “распятае…” (“К” № 49 за 2009 г.). Пасля гэтай публікацыі крок за крокам давялося прайсці сцежкамі ўспамінаў тых асоб, хто меў да стварэння стужкі непасрэднае дачыненне. Адбылося гэта ў час здымак дакументальнага фільма пра лёс кінастужкі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (па сцэнарыі Уладзіміра Караткевіча). Гэтыя сустрэчы адкрылі і некаторыя новыя штрыхі да гісторыі айчыннага кінематографа, які праз якіх дзесяць дзён адзначыць 85-годдзе... Гэтую тэму “К” не абміне ў наступным нумары. Удзельнікі ж таго, саракагадовай даўніны, фільма ўжо даўно не бачыліся, ды і няма надзеі, што ўвогуле калі ўбачацца. Але “перасякуцца” яны адно на экране, увасобіўшы своеасаблівы завочны дыялог пра стужку, пра гэткі, па вобразным параўнанні аднаго з герояў гэтага артыкула.
Далей
|
№ 45 / 914 за 2009-11-07
Крэпасць, што спыніла Напалеона
Гэты матэрыял распачаўся з наведвання рэдакцыі “К” Уладзімірам Шарнікавым. Фатограф, даследчык, энтузіяст, вядомы праект якога — “Усе вёскі Беларусі” (пра што, нагадаем, “К” пісала раней), прынёс да нас новы збор фатаграфій. “Як рушыць ваша ранейшае даследаванне?” — пытаюся я ў фатографа. “Ужо аб’ездзіў больш за 2000 вёсак і мястэчкаў, — адказвае Уладзімір Васільевіч, — але гэтым разам прынёс да вас выявы не вёсак, а — крэпасці”. “Крэпасці?” — перапытваю, не хаваючы здзіўлення. “Так, 200 здымкаў Бабруйскай крэпасці, якой налета споўніцца акурат 200 гадоў”.
Далей
|
№ 42 / 910 за 2009-10-17
Бяспройгрышная “Латарэя”: што выйграў Манюшка?
14 кастрычніка ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах XVIII фестывалю “Адраджэнне беларускай капэлы” адбылася прэм’ера аднаактовай камічнай оперы С.Манюшкі “Латарэя”, прымеркаваная да 190-годдзя з дня нараджэння кампазітара. Падзея сабрала сапраўдны бамонд. Прыехала на прэм’еру і Клара Манюшка — прапраўнучка кампазітара, вядомая піяністка, старшыня французскай Асацыяцыі, што носіць яго імя.
Далей
| |
№ 32 / 900 за 2009-08-08
У Канарку, дзе бог Сонца ...і “Мора сустракаецца з зямлёю”
Спасціжэнне далёкай краіны
“К” працягвае публікацыю дарожных нататак Міхаіла Шыманскага пра Індыю (гл. “К” № 13 за 2009 г.). Сённяшні расповед — пра Канарк, індыйскі горад у штаце Арыса на беразе Бенгальскага заліва. Галоўная яго славутасць — храм Сонца, грандыёзная пабудова, адно з цудаў старажытнай Індыі, уключаная ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Ён, безумоўна, з’яўляецца гістарычнай памяццю рэлігіі, культуры, архітэктуры, гонарам не толькі самога Канарка ці штата, але і ўсёй Індыі. Храм уражвае і здзіўляе людзей многімі дзіўнымі момантамі з гісторыі свайго стварэння, сваімі маштабамі. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|