Санджа, ды не на банджа
У жанры “ўсходняга фэнтэзі”
Знаёмства з традыцыйнай культурай таго або іншага народа свету не заўсёды бывае набліжаным да сапраўдных вытокаў: здараецца, гледачу прапануюць ужо адаптаванае пад яго густ відовішча, заснаванае не столькі на фальклоры, колькі на яго разнастайных апрацоўках і стылізацыях. Іншая справа — канцэрт “Карэя, агучаная душа” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які меў не толькі мастацкае, але і папраўдзе навуковае начынне: нам было прапанавана аўтэнтычнае выкананне жанраў, унесеных UNESCO ў Cпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей і нават названых шэдэўрам вуснай нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Далей